АСІПОВІЧЧЫНА: суботнік

Падчас суботніка, які паўсюдна прайшоў 20 красавіка, жыхарамі Магілёўшчыны зароблена каля 6,5 мільярда рублёў. Сродкі будуць накіраваны на падрыхтоўку да летняга сезона аздараўленчых лагераў і набыццё рэанімацыйных аўтамабіляў для хуткай медыцынскай дапамогі.

Значны ўклад у агульную справу зроблены і нашым раёнам: удзел у ім прыняло каля 16 тысяч чалавек.
Аб’ектаў, абраных для добраўпарадкавання, было нямала. У горадзе — цэнтральны гарадскі парк і парк імя 50-годдзя Кастрычніка, Алея Герояў, могілкі па вуліцы Юбілейнай і інш.
Актыўна ўдзельнічала ў суботніку кіраўніцтва рэгіёна на чале са старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам. Дарэчы, якраз пасадка дрэў — справа сімвалічная: вынік сваёй працы можна будзе назіраць і праз дзясяткі гадоў…

Суботнік — не толькі магчымасць зарабіць сродкі для карысных патрэб, але і добры прыклад падрастаючаму пакаленню неабыякавых адносін да месца, дзе жывеш. Што гэта сапраўды так, пацвердзіў 4-класнік СШ № 1 Iлля Галубцоў: убачыўшы, як дарослыя наводзяць парадак у гарадскім парку, хлопчык сам папрасіў інструмент і з задавальненнем далучыўся да агульнай справы.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем