Асіповіччына: смецце — не элемент ландшафту

У раёне нядаўна прайшоў
суботнік, але не толькі
ў гэты дзень каля прадпрыемстваў і дамоў варушыліся людзі з
граблямі ды венікамі ў руках. Ці да ўсіх куточкаў дабраліся дбайныя жыхары?

Начальнік аддзела ЖКГ
райвыканкама Наталля Гапоненка разам з загадчыцай аддзела гігіены райцэнтра
гігіены і эпідэміялогіі Аксанай Вінчук, памочнікам урача-гігіеніста Інай
Казючыц часта робяць падобныя рэйды-агляды. Праехалі па аўтамагістралі
Мінск-Гомель — пераканаліся, што яна ў выдатным стане. Ложку дзёгцю падкінуў
толькі куточак лесапасадкі, на якім нядаўна хтосьці “пагаспадарыў”.
Звязаліся з лясніц-твам, перадалі “адрасок”.

Прамысловая зона ззяла
чысцінёй, якую падкрэслівала белізна свежапафарбаваных бардзюраў і ствалоў
дрэў. Калектывы прадпрыемстваў пастараліся, цяпер справа за малым:
падтрымліваць наведзены парадак. А гэта місія нялёгкая, у чым і пераканаліся:
то тут, то там на цёмным фоне ўзяўшайся ўжо зеленню зямлі паблісквала яркая
афарбоўка кінутай упакоўкі з-пад нейкага ласунку або вытыркаўся бок пластыкавай
бутэлькі. Чаму гэтыя “ўпрыгожванні” не ў спецыяльным кантэйнеры, а на
толькі што прыбранай тэрыторыі? Пытанне без адказу…

Удзельнікі рэйду добра
ведаюць праблемныя месцы ў горадзе, куды “не даходзяць рукі”. Ёсць
землі, якія знаходзяцца далёка ад ажыўленых шляхоў — іх рашэннем райвыканкама
замацоўваюць за пэўнымі арганізацыямі. Цяпер вынайшлі такі “аазіс” за
нарыхтоўчым пунктам райпа. Падтрымліваць парадак тут павінен уласнік Сяргей
Блізнец, які выкупіў участак з аўкцыёна, але прывесці ў належны выгляд часу не
знайшоў: вярбоваму кусту давялося буяць квеценню на паляне, густа зацярушанай
бутэлькамі, паперамі ды анучамі.

Месцамі па гораду
назіраюцца перапоўненыя смеццем кантэйнеры, але гэта — з’ява часовая. Красавік
— месяц масавых уборак, і ўсё, ад чаго пазбаўляюцца гаспадары, згружаецца ў іх.
Смеццявозы “Райсэрвіса” працуюць з павышанай напружанасцю, але такіх
машын толькі 5, а зараз за дзень вывозяць 280-300 толькі маленькіх кантэйнераў
аб’-ёмам 0,75 м3, плюс 14-16 — ёмістасцю ад 6 да 12 “кубоў”. Дадайце
сюды галлё абрэзаных дрэў, бытавыя адходы з прыватнага сектара, старую мэблю,
якую перад Вялікаднем гаспадары вырашылі памяняць на сучасную, — атрымаецца
каля 55 тон адходаў у дзень.

На жаль, ёсць аддаленыя ад
цэнтра раёны, жыхары якіх скардзяцца на сметнік пад вокнамі. Адзін з такіх
знаходзіцца паміж прыпыначным пунктам Юбілейны і прыватнымі дамамі. Раней там
стаялі кантэйнеры, потым іх убралі, а жыхары працягваюць зносіць усё
непатрэбнае і кідаць проста на зямлю. Зараз пытанне аб зборы смецця тут
знаходзіцца ў стадыі рашэння.

…Ад каго ж патрабаваць
навядзення чысціні ў раёне? Загадкавага містэра Пропера, як вядома, можна
выклікаць толькі ў рэкламе. А каб у доме быў парадак, патрэбны гаспадарскія да
яго адносіны. І наша жыллё не абмяжована квадратнымі метрамі, па-значанымі ў
тэхпашпарце. Наваколле — таксама асяроддзе знаходжання!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 29 июля для всех знаков зодиака

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Несчастный случай произошёл на Осиповичском водохранилище

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем