АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным

«ДАЖЫНКI» сёлета пройдуць, як вядома, у Жлобіне, і тут поўным ходам ужо ідзе падрыхтоўка да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі. Сярод значных падзей плануецца і сканчэнне работ па аб’екту «Электрыфікацыя ўчастка Асіповічы-Жлобін-Гомель. 1-я чарга» з адкрыццём руху на электрацязе ад нашага райцэнтра да сталіцы «Дажынак-2013».

ЗАБАРОНЕНА ЛАВIЦЬ з 1 красавіка па 30 мая ўсе віды рыбы. Выключэнне — аматарскае рыбалоўства адной вудай ці спінінгам. Таксама на рыбалоўных угоддзях не дазваляецца «паляванне» на сома звычайнага — з 31 мая па 1 ліпеня, рака вузкапалага — з 15 кастрычніка па 15 ліпеня і г.д.

У РАУС за дапамогай, са скаргамі, карыснай для супрацоўнікаў міліцыі інфармацыяй звярнулася каля 2 тысяч жыхароў. 7 паведамленняў аказаліся беспадстаўнымі, і цяпер несумленным людзям за такія «жарты» пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь.
АКЦЫЯ «АРСЕНАЛ» — з 1 па 5 красавіка. Як вядома, за незаконнае захаванне вогнестрэльнай наразной і гладкаствольнай зброі і боепрыпасаў да яе, а таксама выбуховых рэчываў устаноўлена адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Асобы, якія добраахвотна здадуць такія прылады, вызваляюцца ад пакарання.
НА ВЯСЕННIХ КАНIКУЛАХ школьныя лагеры наведваюць 362 чалавекі. У горадзе самы вялікі ён у СШ № 1 — 50 вучняў, а на раёне — у Лапіцкай школе (24).

У АЎТАПАРКУ-19 з пачатку года прададзена каля 30 тысяч праязных білетаў і 1,7 мільёна талонаў на праезд у грамадскім транспарце.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем