АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным

ЯШЧЭ НЕ ПАСПЕЛI АСТЫЦЬ батарэі пасля заканчэння ацяпляльнага сезона, як пачаліся работы па падрыхтоўцы да новага, каб увайсці ў яго без праблем. Зараз УКП ЖКГ вядзе замену цеплавых сетак у раёне вуліц Чкалава і Камсамольскай.

У РАЁНЕ НАЛIЧВАЕЦЦА 19 садаводчых таварыстваў, якія займаюць 308 гектараў зямлі. Колькасць участ-каў, якія апрацоўваюцца, — 3.702, і ва ўсіх таварыствах, акрамя “Спутника”, ёсць свабодныя.

АДДЗЕЛ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ райвыканкама за I квартал выдаў дзяржаўную адрасную дапамогу 1.850 грамадзянам на 2.302.137.200 рублёў.

У ГОРАДЗЕ ФУНКЦЫЯНУЕ 68 кантэйнерных пляцовак, на якіх размяшчаюцца кантэйнеры для смецця і раздзельнага збору бытавых адыходаў. Аналагічныя кантэйнеры стаяць у рабочым пасёлку Ялізава і вёсцы Лапічы.

У СВIСЛАЦКIМ СЕЛЬСАВЕЦЕ ідзе рамонт агароджы на могілках, прыводзяцца ў парадак вуліцы і г.д. Накіравана больш за дзясятак пісьмаў нашчадкам былых жыхароў дзеля вырашэння лёсу закінутых сядзіб. У ходзе абходу выяўлена 2 дамы, у якіх печы патрабуюць тэрміновага рамонту.

ВЫХАВАНЦЫ ЦЭНТРА КАРЭКЦЫЙНА-РАЗВIВАЮЧАГА НАВУЧАННЯ I РЭАБIЛIТАЦЫI прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу “Вясёлкавы карагод” з інсцэніроўкай песні “Пунсовая кветачка”. Маленькія артысты ў касцюмах гномікаў пакарылі журы і публіку ў Бабруйску воляй да перамогі і артыстызмам.

НА КАНЕЦ МIНУЛАГА ГОДА на Асіповіччыне было зарэгістравана 3.264 чалавекі, хворыя на артэрыяльную гіпертанію. За I квартал іх колькасць павялічылася на 243.
РА ГА “БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА IНВАЛIДАЎ” збірае інфармацыю аб тым, у якіх будынках і ўстановах неабходна яшчэ стварэнне безбар’ернага асяроддзя. Гэты выбар абумоўлены месцам пражывання і перамяшчэння інвалідаў-калясачнікаў.

ПРЫ ГАРАДСКIМ АДДЗЯЛЕННI ПАШТОВАЙ СУВЯЗI № 5 райвузла сувязі адкрыўся пункт па абслугоўванні карпаратыўных кліентаў “Бізнес-пошта 5”, дзе аказваюцца паслугі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Штодзённы аб’ём перасылаемых паштовых ад-праўленняў складае каля 415 штук.

Последние новости

Общество

Осень – только на календаре. Прогноз погоды на неделю с 8 по 14 сентября

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

30 сентября с 11.00 до 13.00 по адресу: г.Осиповичи, ул.Дмириева,8 состоится республиканская ярмарка вакансий для пожилых и граждан, имеющих рабочую группу инвалидности

8 сентября 2025
Читать новость
Власть

Общение с людьми, законопроекты, продвижение интересов страны. Лукашенко принял с докладом Сергеенко

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 сентября для всех знаков зодиака

8 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе утонул рыбак

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года

7 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем