АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным

Аддзел запIсу актаў грамадзянскага стану. З’яўленне на свет маленькіх землякоў у апошні час адбываецца «раўнамерна”, без спадаў ці ўсплёскаў нараджальнасці. У сакавіку ў ЗАГСе зарэгістравана 48 немаўлят, за студзень-сакавік — 142, за мінулы год — 569. Дарэчы, сёння на Асіповіччыне рыхтуецца стаць матулямі каля 400 жанчын.

Асіповіцкі філіял Аўтапарк № 19 распачаў сезон паездак на рынак у Хмяльніцкі. Калі знойдуцца жадаючыя, будуць арганізаваны рэйсы і ў гандлёвыя кропкі Масквы. Кошт наведвання Украіны састаўляе 295 тысяч рублёў, Расіі — 370.

Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпу № 48. За 6 гадоў існавання Дэкрэта № 18 у ВУАТ «выхоўваліся” амаль 2 тысячы нядбайных матуль. З іх 27 тут адбывалі пакаранне неаднойчы.

Филиял КУП «МагIлёўаблдарбуд” — «ДРБУ № 199” актыўна праводзіць ямачны рамонт. Ужо папраўлена каля 1.500 м2 раённых дарог.

Раённы цэнтр культуры з пачатку года правёў без малога 130 розных мерапрыемстваў. Найбольш маштабным стаў злёт перадавікоў народнай гаспадаркі рэгіёна, што адбыўся ў сакавіку.

Райаддзел па надзвычайных сIтуацыях. За I квартал назіральныя камісіі раёна абследавалі 4.571 домаўладанне — 41% ад усіх існуючых. Па выніках работы адзначаны як лепшыя камісіі пры Лапіцкім, Вяззеўскім сельскіх і Ялізаўскім пасялковым Саветах.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем