Асiповiччына: коратка аб розным

У МАГАЗIНЕ № 7 «ВЕТРАЗЬ” ААТ «ГАНДАЛЬ” пачаўся капрамонт. На яго мадэрнізацыю плануецца выдаткаваць каля 1мільярда рублёў. Галоўны падрадчык — прыватнае будпрадпрыемства «Федзечкін”. Таксама хутка распачнецца ўзвядзенне модульнага магазіна (вул. Сумчанкі) побач з КБА № 2.
УСТАНОВА «АСIПОВIЦКАЯ РАС РДГА ”БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА ПАЛЯЎНIЧЫХ I РЫБАЛОВАЎ” да 5 чэрвеня будзе весці прыём прапаноў па праекце Указа Прэзідэнта краіны аб правілах палявання і рыбалоўства. Такім чынам, у 800 землякоў, якія ўваходзяць ва ўзгаданую суполку, ёсць выдатная магчымасць унесці свой уклад ва ўдасканаленне прыродаахоўнага заканадаўства.

РАЁННЫ ЦЭНТР НАРОДНЫХ РАМЁСТВАЎ I ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА штогод прымае ўдзел у Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка” ў Клімавічах, які ў гэтым годзе пройдзе з 29 мая па 2 чэрвеня. Ксенія Асадчая — выхаванка педагога і майстра па ткацтве Аляксандры Рыбак — стала пераможцай I адборачнага тура і прыме ўдзел у яго заключным этапе.

Як паведамілі ў АДДЗЕЛЕ ФIЗКУЛЬТУРЫ, СПОРТУ I ТУРЫЗМУ РАЙВЫКАНКАМА, у нядзелю тры асіповіцкія аграсядзібы — «Гасцінны падворак”, «Свіслач” і «Лілія”, якія размешчаны ў Лапічах і Свіслачы (гаспадары Таццяна Ліхалап, Марыя Пішчык і Любоў Каласкова) — будуць прымаць у сябе выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу вобласці. Дзецям прапануюць насычаную праграму, яны змогуць не толькі адпачыць, але і набыць новых сяброў.

ДОМ АБРАДАЎ. Згодна з новаўвядзеннямі, прадугледжанымі Законам аб шлюбе і сям’і, якія ўступілі ў дзеянне з 1 студзеня, у органаў ЗАГС з’явіліся паўнамоцтвы па скасаванні шлюбу, калі маецца ўзаемная згода, няма непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці. Па словах спецыялістаў, такой магчымасцю скарысталася ўжо 15 пар.

ЭКАНАМIСТЫ АЎТАПАРКА № 19 падлічылі, што з пачаткам цёплага надвор’я колькасць пасажыраў у грамадскім транспарце значна знізілася. Так, у параўнанні з красавіком, выручка ад рэалізаваных талонаў і білетаў паменшылася прыблізна на 26 мільёнаў. А вось адносна адпаведнага перыяду мінулага года прададзена праязных дакументаў на 30 мільёнаў больш.

I яшчэ. З учарашняга дня цана талона ў гарадскім аўтобусе — 1.700 рублёў, а набыты ў вадзіцеля каштуе на 200 даражэй.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость