Асіповіччына: ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрыю Казачонку была ўручана незвычайная ўзнагарода

Асіповіччына: ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрыю Казачонку была ўручана незвычайная ўзнагарода

30 снежня ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрыю Казачонку была ўручана незвычайная ўзнагарода: юбілейны медаль міністэрства абароны Чэшскай Рэспублікі ў гонар святкавання 70-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны.

На здымку: юбілейны медаль замежнай краіны ветэрану ўручае ваенны камісар Асіповіцкага міжраённага ваенкамата Мікалай Гоман.
На здымку: юбілейны медаль замежнай краіны ветэрану ўручае ваенны камісар Асіповіцкага міжраённага ваенкамата Мікалай Гоман.

медаль Казаченок

Стары салдат, які пражывае ў вёсцы Лазовае, патрапіў на фронт у студзені 1943 года, а скончыў вайну ў Празе, куды яго часць — 1998-ы зенітна-артылерыйскі полк 71-й артдывізіі 1-га Украінскага фронту — была перакінута з узятай штурмам сталіцы Трэцяга рэйха. За мужнасць ён быў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: медалямі “За ўзяцце Берліна”, “За вызваленне Прагі”, “За Перамогу над Германіяй”.

Дзмітрый Паўлавіч сёння адзіны з землякоў, якому давялося змагацца за свабоду сталіцы Чэхіі. I ўручаную яму ўзнагароду з поўным правам можна лічыць знакам удзячнасці і павагі чэшскай дзяржавы да ўсіх асіповіцкіх воінаў-вызваліцеляў, якія не дажылі да 70-годдзя Перамогі.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем