Асіпаўчане дзеляцца восеньскімі рэкордамі з агародаў

Асіпаўчане дзеляцца восеньскімі рэкордамі з агародаў
Над рыбакамі жартуюць, што нібыта самая вялікая са злоўленых імі рыбін сарвалася з кручка. А вось з агароднікамі такія жарты не пройдуць, бо вынікі іх шчырай працы ляжаць на градках і нікуды не ўцякаюць.

Памідор вагай у 1,5 кг вырасціў Валерый  Доўнар.

* * *

Штогод Лідзію Жырнікаву радуюць яе дрэвападобныя лілеі. Аднак сёлета вышыня кветак перасягнула ўсе чаканні.

— Вельмі хацелася ўбачыць максімум, на які здольная гэта расліна. Да таго ж надвор’е было засушлівае, таму надавала гэтай кветцы больш увагі. Як вынік, лілеі выраслі больш за два метры, а прыемны водар ад іх суквеццяў адчуваўся нават на языку і запаўняў сабою ўсё навокал.

 

* * *

Добры ўраджай цыбулі атрымала Ірына Цішурова. Сёлета яна паспрабавала вырасціць гэту культуру з насення. Шчыра кажучы, клопатаў з ёй было нямала, але вынік прыемна ўразіў: вялікія, залацістыя, амаль адна ў адну цыбуліны вагою ў паўкіло.

* * *

Цуда-кабачок даўжынёй 100 сантыметраў і вагой 3,5 кілаграмы вырасціла Вікторыя Дварэцкая. І гэта не гародніна-пераростак, якая доўга чакала свайго часу на градцы. Кабачок гатунку “кобра” насамрэч павінен быць вялікім. Цікава тое, што пры такіх памерах гародніна мае мяккую лупіну і мякіш амаль без зярнятак.

 

Дасылайце фота сваіх агародных цудаў у Viber ці Telegram на нумар +375 44   588-25-79 з паметкайРэкорд”. Самыя ўражваючыя будуць апублікаваны.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Из фонда Президента выделено более 3,6 млн рублей на реставрацию храмов в Жировичах и Будславе

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем