Асаблівы гонар для асіповіцкай моладзі

Асаблівы гонар для асіповіцкай моладзі

Заўтра — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», арганізатарам якой з 2004 года выступае ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, стартавала 10 сакавіка. Мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правялі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Амаль тры дзясяткі 14-гадовых юнакоў і дзяўчат — выдатнікі вучобы, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх    алімпіяд, спаборніцтваў, конкурсаў — атрымалі першы пашпарт з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Акрамя таго, павіншаваў моладзь і першы сакратар ЦК ГА “БРСМ”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Андрэй Белякоў.

Адметна, што ў такой урачыстай абстаноўцы асноўны дакумент грамадзяніна ўручылі і двум маладым жыхарам Асіповіччыны — Аляксею Клекту (Ялізаўская школа) і Яўгеніі Казаковай (СШ № 1). Рабятам толькі-толькі споўнілася па 14 гадоў, але яны ўжо паспелі добра сябе зарэкамендаваць, трапіць у лік лепшых. Аляксей — выдатнік вучобы, пераможца II этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове мінулага вучэбнага года, актыўны ўдзельнік дыстанцыйных алімпіяд па хіміі, фізіцы, інфарматыцы, паспяхова выступае ў інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”. Яўгенія — актывістка піянерскай арганізацыі, заўсёды прымае ўдзел у рознабаковых мерапрыемствах, акцыях, конкурсах і спаборніцтвах, з задавальненнем працуе з малодшым пакаленнем – акцябратамі, перамагла ў школьным фотаконкурсе “Падары ўсмешку міру”.

— Заўсёды прыемна працаваць з такімі неабыякавымі дзецьмі, — адзначае першы сакратар раённай суполкі БРСМ Алена Надзеявец. — Хоць Яўгенія і Аляксей яшчэ не паспелі ўступіць у маладзёжны саюз, але, спадзяюся, зусім хутка мы з імі сапраўды пасябруем. Галоўнае, каб падлеткі не разгубілі свой запал актыўнасці і аптымізму, жаданне штосьці рабіць і дзесьці паказаць свае здольнасці. А ўжо як прымяніць гэтыя якасці, мы падкажам.

Дарэчы, ужо заўтра першы дакумент грамадзяніна Беларусі ўручаць яшчэ некалькім дзясяткам маладых жыхароў раёна — а 15 гадзіне іх чакаюць у райвыканкаме.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем