Асаблівы гонар для асіповіцкай моладзі

Асаблівы гонар для асіповіцкай моладзі

Заўтра — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”, арганізатарам якой з 2004 года выступае ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, стартавала 10 сакавіка. Мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правялі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Амаль тры дзясяткі 14-гадовых юнакоў і дзяўчат — выдатнікі вучобы, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх    алімпіяд, спаборніцтваў, конкурсаў — атрымалі першы пашпарт з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Акрамя таго, павіншаваў моладзь і першы сакратар ЦК ГА “БРСМ”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Андрэй Белякоў.

Адметна, што ў такой урачыстай абстаноўцы асноўны дакумент грамадзяніна ўручылі і двум маладым жыхарам Асіповіччыны — Аляксею Клекту (Ялізаўская школа) і Яўгеніі Казаковай (СШ № 1). Рабятам толькі-толькі споўнілася па 14 гадоў, але яны ўжо паспелі добра сябе зарэкамендаваць, трапіць у лік лепшых. Аляксей — выдатнік вучобы, пераможца II этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове мінулага вучэбнага года, актыўны ўдзельнік дыстанцыйных алімпіяд па хіміі, фізіцы, інфарматыцы, паспяхова выступае ў інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”. Яўгенія — актывістка піянерскай арганізацыі, заўсёды прымае ўдзел у рознабаковых мерапрыемствах, акцыях, конкурсах і спаборніцтвах, з задавальненнем працуе з малодшым пакаленнем – акцябратамі, перамагла ў школьным фотаконкурсе “Падары ўсмешку міру”.

— Заўсёды прыемна працаваць з такімі неабыякавымі дзецьмі, — адзначае першы сакратар раённай суполкі БРСМ Алена Надзеявец. — Хоць Яўгенія і Аляксей яшчэ не паспелі ўступіць у маладзёжны саюз, але, спадзяюся, зусім хутка мы з імі сапраўды пасябруем. Галоўнае, каб падлеткі не разгубілі свой запал актыўнасці і аптымізму, жаданне штосьці рабіць і дзесьці паказаць свае здольнасці. А ўжо як прымяніць гэтыя якасці, мы падкажам.

Дарэчы, ужо заўтра першы дакумент грамадзяніна Беларусі ўручаць яшчэ некалькім дзясяткам маладых жыхароў раёна — а 15 гадзіне іх чакаюць у райвыканкаме.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем