Арніталагічныя рэдкасці Асіповіччыны

Арніталагічныя рэдкасці Асіповіччыны

Напачатку лютага ў трохкутніку, што ляжыць паміж вёскамі Усціж, Шэйпічы і прыпыначным пунктам “Брыцалавічы”, праводзіўся пошук гняздоўяў чорнага бусла і рэдкіх відаў драпежных птушак. Арганізатарам даследавання, якое стала чарговым крокам у рэалізацыі амбіцыёзнага плана — надання ахоўнага статусу лясам, якія ўтвараюць так званую “Брыцалавіцкую пушчу” (гл. “Брыцалавіцкая пушча”, “АК” № 83 ад 15.10.2013 г.), стала грамадская экалагічная арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (info@ptushki.org).

У пошуках было ў сукупнасці задзейнічана больш за паўсотню чалавек — прафесіянальных арнітолагаў і валанцёраў, у тым ліку настаўнікаў і вучняў Ліпенскай школы.

Вынікі назіранняў

Усяго ўдзельнікі экспедыцыі абследавалі 5 участкаў лесу, у 4 з якіх раней існавалі гняздоўі чорнага бусла і малога падворліка. На пятым участку, размешчаным на левым беразе ракі Бярэзіна, даследаванні раней не праводзіліся. Ён быў абраны зыходзячы са “зручнасці” для рэдкіх птушак — наяўнасць старых шыракалістых і чорнаальховых лясоў, блізкасць да забалочанай бярэзінскай поймы, нізкі антрапагенны ціск.

Першы ўчастак лесу размяшчаўся на паўднёвы ўсход ад вёскі Усціж і ўяўляў сярэднеўзроставы змешаны лес з развітым падлескам ды вялікай колькасцю валежніку. На плошчы 1 км2 было знойдзена адно гняздоўе, якое, хутчэй за ўсё, належыць малому падворліку.

Пошукі на другім і трэцім участках (масівы плошчай 2 км2 адпаведна на захад ад вёскі Шэйпічы і на паўднёвы захад ад вёскі Усціж) не далі станоўчага выніку, аднак патэнцыяльна мясцовая драўнінная расліннасць — чорнаальшанікі, ельнікі, змешаныя лясы — вельмі спрыяльная для гнездавання рэдкіх птушак.

Чацвёрты выдзел (2 км2) знаходзіўся на поўдзень ад прыпыначнага пункта “Брыцалавічы”. Нягледзячы на даволі актыўную гаспадарчую дзейнасць — праз яго праходзіць дарога для вывазу нарыхтаванай драўніны, тут існуе як мінімум адно гняздоўе птушкі-“чырванакніжніка” — беласпіннага дзятла.

Апошняя дзялянка — на захад ад в. Люціна, Клічаўскі раён — аказалася найбольш багатай на знаходкі: на “стандартнай” плошчы ў 2 км2 удалося выявіць 6 гняздоўяў, якія, верагодна, належаць чорнаму буслу, малому падворліку і асаеду еўрапейскаму.

 Што далей?

Па інфармацыі, атрыманай з АПБ, здабытыя падчас экспедыцыі звесткі былі выкарыстаны для папаўнення анлайн-базы па маніторынгу тэрыторый, важных для птушак (www.iba.ptushki.org). Ужо распрацавана праграма далейшых дзеянняў, асноўны акцэнт у якой будзе рабіцца на стварэнне сеткі захавальнікаў Брыцалавіцкай пушчы і наданне ёй ахоўнага статусу “Рамсарскае ўгоддзе” (водна-балотнае ўгоддзе, якое мае міжнароднае значэнне ў якасці месца існавання вадаплаўных птушак).

Першая акцыя — устаноўка на ўчастках з гняздоўямі рэдкіх птушак папера-джальных аншлагаў і стварэнне на базе Ліпенскай школы арніталагічнага назіральнага пункта — запланавана на красавік.

Прынамсі, дырэктар ДУА “Ліпенскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Жанна Курыльчык перспектывы супрацоўніцтва з навукоўцамі і экспертамі ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ацэньвае вельмі аптымістычна. Яна слушна лічыць, што ўдзел у важнай прыродаахоўнай справе можа стаць для мясцовых школьнікаў карыснай і захапляльнай справай.

Пра тых, чые гняздоўі знайшлі

Беласпінны дзяцел

belospinnyiy-dyatel

Знешне падобны на вялікага стракатага дзятла (найбольш распаўсюджаны від дзятлавых у нашай краіне), але адрозніваецца белай ніжняй часткай спіны і белымі ўнутранымі махавымі пер’ямі. Засяляе спелыя ліставыя і змешаныя лясы з вялікай колькасцю хворых і гнілых дрэў, асаблівую перавагу аддае старым бярэзнікам.

Скрытная і малапрыкметная птушка, аднак прысутнасці чалавека не пазбягае. Жыве аседла. Часам восенню і зімой здзяйсняе вандроўкі на невялікія адлегласці, але вясной звычайна вяртаецца ў той жа раён, што і ў папярэдні год. Дупло для гнязда кожную вясну робіць новае.

Малы падворлік

malyiy-podorlik

Вага да 2 кілаграмаў, даўжыня цела 57-68 сантыметраў, размах крылаў каля 1,7 метра.

Мае характэрнае — “арлінае” — аблічча, у палёце падобны на канюка. Пер’е дарослай птушкі бурае, больш цёмнае на крылах. Дзюба і кіпцюры чорныя, лапы жоўтыя.

Сілкуецца пераважна дробнымі грызунамі (мышы, зайчаняты) і жабамі. Выпадкова можа з’есці яшчарку ці змяю. Сваю здабычу малы падворлік ловіць з зямлі, пільнуючы яе на якім-небудзь узвышшы.

Гняздуецца ў вільготных ліставых і змешаных, радзей яловых лясах па суседству з адкрытымі ўгоддзямі, на якіх вядзе паляванне. Характэрная рыса гняздоўя — “упрыгажэнне” сценак зялёнымі лапкамі яліны альбо свежымі галінамі ліставых дрэў. Калі пару птушак не турбуюць, яна можа займаць адно і тое ж гняздо шмат гадоў запар. У працэсе развіцця птушанят больш слабыя гінуць, таму з кожнай кладкі яек вырастае толькі адна маладая асобіна.

Чорны бусел

chernyiy-aist

Па сваіх памерах крыху меншы чым белы — даўжыня да 1 метра, маса да 3 кілаграмаў.

Лад жыцця чорнага бусла вывучаны слаба. Птушка вельмі асцярожная, любіць сяліцца ў глухіх, старых лясах па суседству з балотамі, далінамі рэк або забалочанымі лугамі. Аднак у апошні час пачасціліся выпадкі гнездавання недалёка ад паселішчаў чалавека, каля высечак, дарог, на штучных вадаёмах, паўторна забалочаных тэрыторыях.

Разарваны арэал распасціраецца праз усю Еўразію, лакальна ў паўднёвай частцы Афрыкі.

Самая буйная папуляцыя чорнага бусла ў свеце знаходзіцца ў Беларусі — на балотным масіве Званец, што на поўдні Брэсцкай вобласці.

Нягледзячы на генетычную блізкасць і падабенства ў паводзінах, вывядзенне гібрыдных птушанят з белым буслом немагчыма.

Асаед еўрапейскі

osoed

Драпежная птушка з сямейства ястрабіных. Даўжыня цела да 60 сантыметраў, размах крылаў да 1,5 метра, вага дарослых асобін ад 500 да 1.000 грамаў. Апярэнне спіны шэра-бурае, брушка белае з шаравата-жоўтым адценнем у самцоў і бурае з цёмнымі плямкамі або стракацінамі ў самак. На хвасце 3 шырокія белыя паласы.

Існуе на тэрыторыі ўсёй  Еўразіі, аднак у Беларусі сустракаецца рэдка. Гняздзіцца ў ліставых і змешаных лясах паблізу палян. Корміцца насякомымі.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем