Александр Гончаров, заместитель председателя райисполкома: “Осиповичи должны стать удобными и красивыми!”

Александр Гончаров, заместитель председателя райисполкома: “Осиповичи должны стать удобными и красивыми!”

На папярэдняй пасадзе — дырэктара КУДП “Капітальнае будаўніцтва” — Аляксандр Ганчароў працаваў усяго чатыры месяцы. Як сам прызнаецца, досыць нечакана атрымаў прапанову заняць “крэсла” намесніка старшыні райвыканкама, што адказвае за будаўніцтва, камунальную і дарожную гаспадарку, энергетыку, газазабеспячэнне. Аднак згадзіўся без ваганняў, і таму ёсць слушныя прычыны. Падрыхтоўка да абласных “Дажынак” адкрывае вялікія магчымасці менавіта для курыруемых сфер, і Аляксандр Іванавіч, як кіраўнік са здаровымі прафесійнымі амбіцыямі, жадаў бы гэтымі магчымасцямі скарыстацца па максімуму. І не толькі для ўмацавання ўласнага аўтарытэту: куды істотней шчырае жаданне зрабіць наш горад больш сучасным.

Тры бліжэйшыя мэты

— Пачну з фінансавага забеспячэння падрыхтоўкі да “Дажынак”, — кажа Аляксандр Іванавіч. — План падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі складзены, аднак ён яшчэ не канчатковы: карэкцыя будзе рабіцца ў залежнасці ад аб’ёму даступных сродкаў. Зараз інтарэсы Асіповіч у гэтым кірунку адстойваюць і асобныя прадпрыемствы, і органы раённай улады. Разуменне з боку вышэйстаячых інстанцый ёсць, аднак патрэбы неабходна фармуляваць пераканаўча і прадумана да дробязей — каб атрымаць найлепшы вынік пры мінімальных расходах дзяржаўных грошай.

Далей, каб паспяхова выканаць узятыя абавязацельствы, спатрэбіцца хутка “нарасціць мускулы” камунальнай і будаўнічай сферы. Да канца года плануецца завяршыць першы этап стварэння раённай будаўнічай арганізацыі, якой нам востра не хапае. Гэтая справа аказалася вельмі цяжкай і доўгай — у першую чаргу, з-за вялікай колькасці юрыдычных нюансаў.

УКП ЖКГ давядзецца даволі адчувальна павялічваць штатную колькасць персаналу. Чакаюцца вялікія аб’ёмы работ, і наяўнымі сіламі камунальнікі з імі не справяцца. Вядомае “вузкае” месца — дэфіцыт кадраў — без увагі не застанецца. Пакуль рана агучваць канкрэтныя планы па яго пераадоленні, але людзі будуць патрэбны любой цаной: такі вось намёк на чакаемы ўзровень  аплаты працы.

Ну і, нарэшце, не толькі святамі жыве рэгіён. Работа па іншых кірунках павінна весціся як мінімум з сёлетнімі тэмпамі. Што таксама будзе няпроста.

Чатыры галоўныя задачы

Надаць цэнтру горада адметнасць і выразнасць — гэта раз.

Тэрыторыя паміж вуліцамі Рымы Кунько-Дзмітрыева і Юбілейнай-Інтэрнацыянальнай — гэта асіповіцкі цэнтр. План рэканструкцыі вуліцы Сумчанкі ў межах такога чатырохкутніка амаль гатовы, работы на астатняй тэрыторыі будуць весціся так, каб захаваць яе стылістычную і функцыянальную еднасць.

Плошчу каля чыгуначнага вакзала з вуліцай Інтэрнацыянальнай і ўезд на вуліцу Сумчанкі з боку шашы Мінск-Гомель можна лічыць вітрынамі Асіповічаў. Так што другая задача — дамагчыся, каб яны стваралі яркі і пазітыўны імідж рэгіёна. Сярод ідэй, якія будуць рэалізоўвацца абавязкова, — будаўніцтва сучаснай аўтастанцыі.

Вынікам намаганняў у гэтых кірунках павінна стаць стварэнне “гарадскога твару”, які захавае актуальнасць на працягу як мінімум двух дзесяцігоддзяў.

Трэцяя неадкладная справа — будаўніцтва станцыі абезжалезьвання на паўночным водазаборы. Гэта справа ўнесена ў план развіцця горада на 2020 год, і трэба зрабіць усё, каб па-ставіць кропку ў надакучыўшай усім эпапеі з паляпшэннем якасці асіповіцкай вады. Дарэчы, акрамя яе, плануецца будаўніцтва яшчэ пяці станцый у раёне: у Лапічах і Ялізаве — па дзве, у Татарцы — адна.

Транспартная інфраструктура мікрараёна вуліцы Чарняхоўскага — чацвёрты “галаўны боль”. Спрасціць жыццё мясцовых аўтамабілістаў павінна рэканструкцыя завулка Чарняхоўскага. Гэта вельмі дарагая справа, але ж таксама адна з прыярытэтных.

Два матывуючыя дасягненні

Тут нічога нечаканага: лёс новага корпуса райбальніцы і аўтамабільнага пуцеправода не пакідае абыякавым ніводнага земляка. Вырасла ўжо цэлае пакаленне, для якога ўзгаданыя “балючыя кропкі” гарадской інфраструктуры — звыклыя з маленства. Але паспяховае вырашэнне гэтых праблем — справа ўжо вельмі хуткая. Бальнічны корпус прыме першых пацыентаў да канца года: зараз на аб’екце вядзецца мантаж абсталявання і добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі. Справа прыярытэтная, так што калі надышоў час пакласці каля бальніцы асфальт, сюды была тэрмінова дастаўлена тэхніка, якая працавала на рамонце вуліцы Сташкевіча.

Калі ўдалося справіцца нават з такімі застарэлымі праблемамі, то і ўсе іншыя пераадольныя.

Адна каманда

Вельмі хацелася б дамагчыся перамен у адносінах землякоў да свайго горада. Гэта ж наш агульны дом, і ён будзе такім, як да яго ставяцца жыхары — як бы ні напружваліся камунальныя службы ў выкананні сваіх абавязкаў.

Не псаваць тое, што ўжо ёсць, — гэта ўвогуле не патрабуе намаганняў. Было б зусім выдатна, калі б яшчэ землякі — індывідуальна ці талакой — імкнуліся рэалізоўваць ініцыятывы для паляпшэння якасці свайго жыцця.

Каб забяспечыць умовы для ўвасаблення цікавых ідэй, далёка не заўсёды трэба звяртацца ў кіруючыя інстанцыі. Часта дастаткова дамовіцца з уласнікамі пабудоў ці тэрыторый.

Ды і раённая адміністрацыя да дыялогу з грамадскасцю заўсёды адкрыта. Кожная прапанова ў вырашэнні праблем развіцця горада і іншых паселішчаў будзе ўважліва вывучацца і, калі мае рацыю, — рэалізоўвацца. Зразумела, пры наяўнасці ў бюджэце сродкаў.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

d.savrickiy@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем