Акцыя «Нашы дзеці» ў Асіповічах. Верыць у цуд

Акцыя «Нашы дзеці» ў Асіповічах. Верыць у цуд

Дабрачынная навагодняя акцыя “Нашы дзеці”, якая стартавала яшчэ ў снежні, працягваецца. У ёй ужо прынялі ўдзел многія кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія наведалі дзіцячыя ўстановы, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і і ўручылі рабятам падарункі.

У сераду да важнай і патрэбнай справы далучылася абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў, куды разам з іншымі народнымі выбраннікамі ўваходзяць і асіповіцкія дэпутаты. Па іх даручэнні ў аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў завітаў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, каб павіншаваць наведвальнікаў з Новым годам і Калядамі, а таксама ўручыць грашовы сертыфікат на 250 рублёў, які прыняла з яго рук дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Вірмаўскене. А яшчэ з прафілактычнай гутаркай “Здаровыя зубы” перад прысутнымі выступіў загадчык стаматалагічнага аддзялення ААТ “Медыцынская ініцыятыва” ўрач Алег Грамовіч.

У адказ наведвальнікі аддзялення падрыхтавалі невялікую канцэртную праграму. А за кубкам гарбаты задавалі гасцям хвалюючыя пытанні, дзяліліся ўражаннямі ад многіх, ужо стаўшых леташнімі, мерапрыемстваў, зычылі адзін аднаму здароўя і душэўнай цеплыні.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость