Акцыя “Нашы дзеці”. Галоўны падарунак — радасць

Акцыя “Нашы дзеці”. Галоўны падарунак — радасць

На Асіповіччыне, як і па ўсёй краіне, працягваецца навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Мэта мерапрыемстваў добра вядома: падарыць радасць кожнаму дзіцяці. Зразумела, у першую чаргу ўвага надаецца тым хлопчыкам і дзяўчынкам, якія трапілі ў складанае жыццёвае становішча.

У адзін з пераднавагодніх дзянькоў да выхаванцаў раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку, што ў Ясені, накіраваліся прадстаўнікі 1405 артылерыйскай базы боепрыпасаў. У гэтай установе вайскоўцы бываюць штогод. I хоць выхаванцы мяняюцца, нязменнымі застаюцца адносіны дарослых да сустрэчы: падрыхтаваць цікавую праграму, набыць падарункі, удакладніўшы ўзрост падапечных і іх інтарэсы. Не першы раз у адказных ролях Дзеда Мароза і Снягуркі выступілі падпалкоўнік Аляксандр Клімовіч і тэхнік па ўліку аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Анжаліка Жывіца. Не забылі ўзяць з сабою і Ката Базіліа з Лісой Алісай — кантралёра КПП Iрыну Шумілаву і начальніка сакрэтнай часці штаба Алену Скабіола. Як расказаў намеснік начальніка базы па ідэалагічнай рабоце Сяргей Рыжкоў, калегі з асаблівым задавальненнем займаліся падрыхтоўкай мерапрыемства, бо мелі вялікае жаданне стварыць сваім візітам сапраўднае свята.

Да ваеннаслужачых далучыліся кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” (на здымку). Лясгасаўцы таксама даўно трымаюць шэфства над дзіцячым прытулкам, і даставіць сюды статную лясную прыгажуню — ужо “опцыя па ўмаўчанні”. У якасці ж галоўнага падарунка сёлета стаў набор дзіцячай мэблі. Ну і, зразумела, салодкія пачастункі.

* * *

Зрабіць не такім сумным знаходжанне ў стацыянары дзіцячага аддзялення ЦРБ пацыентаў, якім не пашанцавала ў час свят захварэць, вырашылі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, райкам ГА “БРСМ” і РЦК. Задумана — зроблена, Дзед Мароз з унучкаю на месцы. Ранішнік зацягваць было нельга: хворым дзецям трэба больш адпачываць, аднак адведзенага часу хапіла і на песні, і на карагод, і на вершы зімоваму чараўніку ад малых. Без падарункаў не застаўся ніхто, і, трэба меркаваць, зарад пазітыўных эмоцый паспрыяў выздараўленню маленькіх пацыентаў. Ва ўсялякім разе з мерапрыемства ўсе разыходзіліся задаволеныя, а тэрапеўтычны эфект ад   усмешак яшчэ ніхто не адмяняў!

* * *

Некалькімі днямі раней дзіцячае аддзяленне наведвалі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ёлка жаданняў” прадстаўнікі райарганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна са спецыялістамі маладзёжна-падлеткавага цэнтра “Равеснік”. I тады быў рэалізаваны цікавы сцэнарый з прызамі-сувенірамі.

* * *

Старшыня райарганізацыі таварыства Лілія Дрывіцкая паведаміла, што навагоднія падарункі таксама атрымалі і 14 дзяцей вымушаных перасяленцаў з Украіны, а яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі, чые бацькі звярнуліся ў Чырвоны Крыж з просьбай аб дапамозе напярэдадні навагодніх свят. Цуды здараюцца!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем