Адзначыў 60-годдзе РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”

Адзначыў 60-годдзе РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”

zavodxlebУрачыстым і па-дамашняму ўтульным аказалася свята, прысвечанае 60-годдзю РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”. А яшчэ — хвалюючым: гэта была добрая нагода для сустрэчы ў актавай зале прадпрыемства прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў мясцовых хлебапёкаў.

Аб асноўных этапах развіцця вытворчасці расказаў дырэктар Васілій Крупенка, які шчыра падзякаваў тым, хто стаяў ля вытокаў прадпрыемства. Безумоўна, у кожнага пакалення свой шлях, і ён па-свойму складаны. Калі шэсць дзясяткаў гадоў назад неабходна было нарошчваць аб’ёмы, каб уволю накарміць людзей, то цяперашняму пакупніку важны шырокі выбар хлебабулачных вырабаў з рознымі кулінарнымі вынаходствамі.

З прывітальным словам звярнуўся да завадчан першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пятроўскі, які ўручыў Ганаровыя граматы Святлане Туміловіч, Вользе Мароз, Наталлі Кур’яновіч, Падзячныя лісты — Людміле Падцярэба і Кацярыне Панасенка. Васілій Сямёнавіч падкрэсліў, што добры настрой, з якім зараз працуе завод, прагледжваецца і ў якасці прадукцыі, і ў яе асартыменце.

Павіншаваў хлебапёкаў і намеснік генеральнага дырэктара РУВП “Магілёўхлебпрам” Анатоль Драздоў. Узнагароды ад галаўнога прадпрыемства атрымалі Людміла Усатая, Таццяна Грышановіч, Юрый Татур, Ганна Пятроўская і Дзмітрый Русаковіч.

Гэты дзень наогул быў шчодрым на падзякі: да ўшанавання лепшых работнікаў далучыўся таксама абласны камітэт прафсаюза АПК, а шэрагу працаўнікоў уручылі граматы непасрэдна ад свайго завода. Асаблівай увагай надзялілі ветэранаў, якія атрымалі не толькі матэрыяльную падтрымку, але і буклеты, прысвечаныя роднаму прадпрыемству.

Прыйшлі на свята і былыя кіраўнікі Уладзімір Еўдакімаў і Уладзімір Жураў. Апошні не толькі павіншаваў завадчан, але і даў некалькі слушных парад. Нельга было не заўважыць хвалявання за справу і ў выступленні старшыні ветэранскай арганізацыі завода Антаніны Горнай. Ад імя ж першых хлебапёкаў слова трымала Людміла Якубовіч: маладому пакаленню цікава было даведацца падрабязнасці тагачаснай тэхналогіі хлебапячэння, старэйшым — успомніць сваю працоўную маладосць.
Безумоўна, не абышлося і без спеваў-танцаў. Добраму настрою спрыялі дынаміч-на-лірычныя нумары народнага ансамбля беларускай песні і музыкі “Дзівакі”, а канчаткова ўмацавалі натхненне салодкія пачастункі. Вядома, уласнай вытворчасці.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем