Адзіны разліковы цэнтр у Асіповічах

Адзіны разліковы цэнтр у Асіповічах

Карпатлівая і патрэбная работа

е 002_измен.размер

Адзіны разліковы цэнтр — адносна маладая арганізацыя ў нашым горадзе і была створана ў 2006 годзе. Штомесяц сюды сцякаецца інфармацыя аб рэальным спажыванні асіпаўчанамі жыллёва-камунальных паслуг.

— Усяго ў спецыялізаванай інфармацыйна-вылічальнай базе ўтрымліваецца каля 21 тысячы асабовых рахункаў, — гаворыць дырэктар цэнтра Анатолій Грыгор’еў. — За кожным з іх стаіць канкрэтны чалавек, які карыстаецца выгодамі цывілізацыі, прадастаўляемымі дзяржавай: цяплом, вадой і многім іншым. За дадзеныя паслугі ён абавязаны разлічыцца. Сума ўстанаўліваецца згодна з зацверджанымі тарыфамі і прапарцыянальна залежыць ад колькасці выкарыстанага “дабра”. Спажыўцы з 10 па 25 чысло паведамляюць аб гэтым спецыялістам па камунальных разліках, якія і апрацоўваць прынятую па тэлефоне інфармацыю з дапамогай электроннай праграмы. У вызначаныя дні квітанцыя трапляе ў паштовыя скрынкі землякоў. Атрымаўшы такія паведамленні, людзі павінны своечасова заплаціць за аказаныя паслугі.

— Як размеркавана работа паміж спецыяліс-тамі па камунальных разліках?

— У складзе дадзенага падраздзялення працуе 7 чалавек: Валянціна Цераш, Ларыса Гаўрусёнак, Ларыса Змачынская, Таццяна Грыгор’ева, Iнэса Язвінская, Святлана Карачун, Ціна Каленік. Усе — сапраўдныя прафесіяналы. За кожнай замацаваны канкрэтны ўчастак, які ўключае каля трох тысяч абанентаў.

— Некаторых сваіх спажыўцоў пазнаём ужо па голасе, — уключаецца ў размову адна з самых вопытных работніц Валянціна Цераш, якая ў прафесіі амаль 30 гадоў. — Пакуль стварылі адзіны цэнтр, папрацаваць прыйшлося ў іншых арганізацыях, якія займаліся камунальнымі разлікамі. Калі гаварыць пра камфортнасць работы, то яна значна вырасла. Раней жа асноўным дапаможным сродкам былі звычайныя костачкавыя лічыльнікі, крыху пазней з’явіліся калькулятары, якія працавалі ад электрычнасці. Сталы былі завалены вялікімі сшыткамі, куды заносіліся ўсе дадзеныя. Першы камп’ютар са скрыпучым прынтарам атрымалі дзесьці ў пачатку дзевяностых. Успамінаецца, як асвойвалі новую тэхніку. Iншы раз даходзіла да абсурду, бо не маглі нават правільна пакласці аркуш у прынтар. Каб раздрукаваць паведамленні на аплату, трэба было больш за тыдзень патраціць. Зараз цэнтр аснашчаны сучасным тэхналагічным абсталяваннем: маем 12 камп’ютараў са зручнай праграмай. Ёсць 3 хуткасныя прынтары, асабісты сервер. Дзякуючы гэтаму спраўляемся аператыўна, нягледзячы на ўзрастаючую колькасць спажыўцоў. А час, за які ўсе квітанцыі з’яўляюцца на свет, мінімальны — палавіна працоўнага дня.

— Ці бываюць памылкі пры падліках?

— За рэдкім выключэннем, — адказвае Валянціна Iванаўна. — Большасць людзей з разуменнем адносіцца да такіх нюансаў. Тым больш, што ўсё можна выправіць. Але ёсць з дзясятак абанентаў, якія чымсьці не задаволены і пастаянна тэлефануюць, шукаючы праўды. Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ёсць і ўдзячныя кліенты. Многім дапамагаем станоўча вырашыць пытанні, звязаныя з рознымі жыццёвымі абставінамі, якія маюць уплыў на аплату камунальных.

— А што самае складанае ў рабоце?

— Злосныя неплацельшчыкі, з якімі змагаемся з месяца ў месяц, — зноў гаворыць Анатолій Мікалаевіч. — На жаль, іх менш не становіцца. Ёсць такія гора-гаспадары, якім і плаціць няма чым. Яны, як правіла, вядуць амаральны лад жыцця, нідзе не працуюць. Сёння такіх сотні чатыры. Iх доўг дзяржаве складае звыш 330 мільёнаў. За час работы цэнтра толькі адзін быў пазбаўлены жылля.

— З якімі арганізацыямі супрацоўнічаеце?

— У цесным кантакце з “Водаканалам”, “Райсэрвісам”, УКП ЖКГ, “Спутником-ТВ”, “Строймиром”, дзяржстрахам, — называе кампаньёнаў Грыгор’еў. — Да 10 чысла квітанцыі павінны быць падрыхтаваны, вывераны і перададзены кантралёрам — спецыялістам камунальных арганізацый, якія разносяць іх па абанентах.

— Апошнім часам у спажыўцоў можна бачыць не проста паперу з надрукаванымі разлікамі. На адваротным баку — цэлы рэкламны ланцужок.

— Спачатку спрабавалі самі займацца такімі платнымі паслугамі: да нас звярталіся прадпрымальнікі з просьбай размясціць іх рэкламу на квітанцыях. Затым усё раздрукоўвалася ў нашай друкарні — і раз у месяц з атрыманнем квітанцый з рэкламнай інфармацыяй знаёміліся тысячы чалавек. Зараз супрацоўнічаем з адной з мінскіх фірм, якая і выконвае гэтую работу. Мы ж пазбавіліся праблемы з набыццём паперы.

— Чым яшчэ “дыхае” калектыў, акрамя работы?

— Нас усяго 16. Жывём дружна, падтрымліваем адзін аднаго і ў радасці, і ў горы. Часта разам праводзім святы. Прыемна, што людзі з задавальненнем ідуць на работу. I адзін той фактар, што не маем праблем з цякучасцю кадраў, гаворыць пра многае.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Новости

В Кировском районе состоялся областной слет молодых специалистов

31 января 2025
Читать новость
Новости

В Совете Республики прошла презентация книги «НАШ ПРЕЗИДЕНТ»

31 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко обсудил с учеными последствия нынешней “невероятной” зимы

31 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заявил о необходимости ускорить интеллектуальную модернизацию экономики

31 января 2025
Читать новость
Новости

О капитальном ремонте жилищного фонда в Осиповичском районе

31 января 2025
Читать новость
Актуальнае

Лукашенко: в Беларуси продолжат развивать национальные научные школы

31 января 2025
Читать новость