Адкрыты конкурс журналістаў і блогераў “#Дзень_беларускага_пісьменства2020”

Адкрыты конкурс журналістаў і блогераў “#Дзень_беларускага_пісьменства2020”

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз журналістаў”, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа “Рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю”.

Конкурс праводзіцца па 1 верасня 2020 г.

У конкурсе прымаюць удзел журналісты і блогеры, якія выказалі жаданне апублікаваць артыкул у друкаваным СМІ, падрыхтаваць тэле- або радыёрэпартаж, скласці і апублікаваць пост (інфармацыйны блок, размешчаны карыстальнікам у сацыяльнай сетцы, блогу) па тэматыцы конкурсу.

Спаборніцтва праводзіцца па наступных намінацыях:

I — лепшы аўтар публікацыі ў друкаваных СМІ;

II — лепшы рэпартаж у электронных СМІ;

III — лепшы блогер.

У кожнай з трох груп прысуджаецца 1-е, 2-е і 3-е месца. За першае месца ў кожнай намінацыі пераможцам уручаецца дыплом і грашовая прэмія ў памеры 5 базавых велічынь, за другое і трэцяе — дыплом і спецыяльны падарунак.

Конкурсныя матэрыялы, размешчаныя ў сацыяльных сетках, павінны абавязкова быць адзначаны хэштэгам “#Дзень_беларускага_пісьменства2020”.

Заяўку на ўдзел у конкурсе і конкурсныя матэрыялы неабходна накіроўваць на электронны адрас otd.smi@yandex.ru з абавязковай пазнакай “На конкурс”. Прымаюцца iнфармацыйныя матэрыялы, публiкацыi, радыё-  і тэлерэпартажы 2019-2020 гадоў, прысвечаныя падрыхтоўцы i правядзенню Дня беларускага пiсьменства ў Бялынiчах, папулярызацыi беларускай пiсьменнасцi i лiтаратуры.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў г. Бялынічы на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства.

Последние новости

Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем