Адкрыты конкурс журналістаў і блогераў “#Дзень_беларускага_пісьменства2020”

Адкрыты конкурс журналістаў і блогераў “#Дзень_беларускага_пісьменства2020”

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў», галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа «Рэдакцыя раённай газеты «Зара над Друццю».

Конкурс праводзіцца па 1 верасня 2020 г.

У конкурсе прымаюць удзел журналісты і блогеры, якія выказалі жаданне апублікаваць артыкул у друкаваным СМІ, падрыхтаваць тэле- або радыёрэпартаж, скласці і апублікаваць пост (інфармацыйны блок, размешчаны карыстальнікам у сацыяльнай сетцы, блогу) па тэматыцы конкурсу.

Спаборніцтва праводзіцца па наступных намінацыях:

I — лепшы аўтар публікацыі ў друкаваных СМІ;

II — лепшы рэпартаж у электронных СМІ;

III — лепшы блогер.

У кожнай з трох груп прысуджаецца 1-е, 2-е і 3-е месца. За першае месца ў кожнай намінацыі пераможцам уручаецца дыплом і грашовая прэмія ў памеры 5 базавых велічынь, за другое і трэцяе — дыплом і спецыяльны падарунак.

Конкурсныя матэрыялы, размешчаныя ў сацыяльных сетках, павінны абавязкова быць адзначаны хэштэгам «#Дзень_беларускага_пісьменства2020».

Заяўку на ўдзел у конкурсе і конкурсныя матэрыялы неабходна накіроўваць на электронны адрас otd.smi@yandex.ru з абавязковай пазнакай «На конкурс». Прымаюцца iнфармацыйныя матэрыялы, публiкацыi, радыё-  і тэлерэпартажы 2019-2020 гадоў, прысвечаныя падрыхтоўцы i правядзенню Дня беларускага пiсьменства ў Бялынiчах, папулярызацыi беларускай пiсьменнасцi i лiтаратуры.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў г. Бялынічы на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем