Адкрытае першынство краіны па Muay Thai-2016 прайшло ў Асіповічах

Адкрытае першынство краіны па Muay Thai-2016 прайшло ў Асіповічах

Мінулыя выхадныя сталі сапраўдным спартыўным святам для ўсіх аматараў тайландскага боксу. Адкрытае першынство краіны па Muay Thai-2016 сустракала ўсіх жадаючых у асіповіцкім фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва”.

Урачыста стартаваў чэмпіянат у пятніцу ў 15 гадзін. Павітаць удзельнікаў і пажадаць ім поспехаў у барацьбе завітаў старшыня Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і тайландскага боксу, намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Юрый Караеў. Ён адзначыў, што Асіповічы — адзін з тых гарадоў, дзе вырасла нямала чэмпіёнаў і прызёраў па муай-тай, і яму прыемна адкрываць першынство менавіта тут. А яшчэ старшыня заўважыў, што спорт на вялікім рэкламным бігбордзе амаль на ўездзе ў горад увасабляе менавіта тай-баец. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік выказаў меркаванне, што мерапрыемства такого ўзроўню — адказная справа для горада. Але гэта і ўзнагарода для тых, хто стаіць ля вытокаў тайландскага боксу ў Асіповічах. Менавіта намаганнямі  спартшколы і клуба “Golden Victory” атрымоўваецца выхоўваць спартсменаў, якія бліскуча выступаюць на турнірах рознага ўзроўню.

Прыняць удзел у спаборніцтвах вырашылі больш за 230 тай-баксёраў з розных куткоў Беларусі, а таксама каманда з Санкт-Пецярбурга. Асіповічы ж прадстаўлялі 17 спартсменаў, якіх трэніруюць Сяргей Гідулян і Эдуард Міховіч. Узрост удзельнікаў — ад 8 да 15 гадоў. У рамках першынства правялі і яшчэ два мерапрыемствы: рэспубліканскі турнір сярод спарстменаў 8-9 гадоў і адбор на чэмпіянат свету для тых, каму 14-15.

осиповичи тайский бокс

Узважванне і жараб’ёўка прайшлі яшчэ да адкрыцця, таму адразу пасля ўрачыстага шэсця перайшлі непасрэдна да спаборніцтваў. Прыемна, што першымі на татамі выйшлі менавіта асіповіцкія спартсмены — Іван Турбецкі і Мікіта Цвірко, якія змагаліся паміж сабой. Далей папярэднія баі пайшлі па загадзя састаўленым раскладзе. 6 лютага — у Сусветны дзень Muay Thai — правялі паўфіналы, а ўжо ў нядзелю — фіналы і ўзнагароды пераможцаў.

тай бокс первенство

Асіпаўчане пастараліся на славу: бронзавыя медалі заваявалі Ангеліна Якубоўская, Ягор Кандоба, Цімур Лазутка і Мікіта Цвірко (узрост — 8-9 гадоў), “срэбра” — Назар Сакалоў, Яраслаў Трухановіч (8-9), Уладзіслаў Дзінгалёў, Ягор Аўсянікаў і Данііл Волкаў (10-11). І, нарэшце, чэмпіёнамі сталі Павел Альшанік, Цімафей Абрамчык, Максім Валадковіч (8-9) і Ян Абрамчык (14-15).

первенство по таиландскому боксу

Дарэчы, тайскі бокс уключаны ў праграму Алімпіяды-2016 у Бразіліі. Пакуль — толькі ў выглядзе паказальных выступленняў спартсменаў. Спадзяёмся, маюць шанц апынуцца там і асіпаўчане.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем