Адбылася сесія Асіповіцкага райсавета

Адбылася сесія Асіповіцкага райсавета

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На парадак дня трыццатай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, якая прайшла 29 мая пад началам старшыні райсавета Аляксандра Пузіка, было вынесена 4 пытанні.

Па двум з іх — “Аб рэалізацыі ў Асіповіцкім раёне праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады” і “Праграма захавання гісторыка-культурнай спадчыны Асіповіцкага раёна на 2013-2015 гады” — выступіла начальнік аддзела культуры райвыканкама Iрына Раманчук. У абмеркаванні першага прынялі ўдзел дэпутаты райсавета Iрына Бабкова і Анжэла Паркалава і старшыня Лапіцкага сельскага Савета Валянціна Пашкоўская, другога — дэпутат Валянціна Грышановіч.
Таксама намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Алена Фядотава праінфармавала прысутных аб ходзе выканання рашэння раённага Савета дэпутатаў ад 23 мая 2012 г. № 21-3, а начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ларыса Белая растлумачыла неабходнасць унясення змяненняў і дапаўненняў у рашэнне райсавета ад 21 снежня 2012 г. № 27-2.
Па ўсіх абмеркаваных пытаннях дэпутатамі былі прыняты адпаведныя рашэнні. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем