Аб ходзе спраў у аграрнай галіне расказаў намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Арленка

Аб ходзе спраў у аграрнай галіне расказаў намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Арленка

— Восень — час, які падводзіць вынікі ўсяго сельскагаспадарчага года. Вытворчасць збожжа і зернебабовых культур, кукурузы — наш кірунак. Людзі, як заўсёды, шчыра працавалі на палетках. І кіраўнікамі гаспадарак, і аграномамі, і механізатарамі, і вадзіцелямі, і аператарамі зернесушыльных установак было зроблена ўсё магчымае, каб вырасціць і дапрацаваць ураджай.

Убрана 8 775 гектараў збожжа і зернебабовых. Валавы збор з улікам зерня кукурузы — амаль 20 тысяч тон. Найлепшых вынікаў дасягнулі працаўнікі філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Сельгасінвест”, дзе атрымана зерня кукурузы 5 725 тон, а сярэдняя ўраджайнасць царыцы палёў тут больш за 60 ц/га. Намалот у ААТ “ВязаўніцаАгра” — 4 967 тон, “Авангард-Ніва” — 3 395, “ЖорнаўкаАгра” — 3 299.

Як звычайна, важным этапам была корманарыхтоўка, якая працягваецца і зараз. Станоўчым фактарам аказалася тое, што верасень выдаўся пагодлівым, сіласныя ямы закладваліся ў спрыяльных умовах. У агульным сена нарыхтавана 3 915 тон, што адчувальна больш, чым летась, сенажу — 53 091, сіласу —  40 275 тон. Працэс корманарыхтоўкі яшчэ не завершаны. Варта адзначыць ААТ “Ясеньскае”, дзе сёлета ўжо назапашана 30,8 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву, тады як у папярэднім сезоне было 25,6. Ёсць у гэтай гаспадарцы прыбаўка па сенажу — 8 296 тон супраць 6 781 леташніх, і сену — 863 тоны адназначна лепш, чым 533. Усё гэта дае ўпэўненасць, што травянымі кармамі жывёла будзе забяспечана, справа за захаваннем рацыёнаў ды належным доглядам.

На асіповіцкіх палетках больш мэтазгодна вырошчваць азімыя культуры: так сведчыць шматгадовая практыка. Гэты аргумент і бяром у разлік. Сяўба азімых на шэрагу палеткаў яшчэ працягваецца. Усяго неабходна засеяць 6 700 гектараў збожжам і зернебабовымі. Азімы рапс заняў плошчу ў 960 гектараў.

Работа на палях не спыняецца практычна круглы год, і аб гэтым добра ведаюць сельскія жыхары. Умовы работы ў полі і на зернетоку рэгулярна правярае прафсаюз. Зараз паралельна з сяўбой падымаецца зябліва, вывозіцца арганіка, уносяцца мінеральныя ўдабрэнні, гліфасаты і інсектыцыды пад азімыя культуры. З пастаўленымі задачамі павінны справіцца своечасова, для гэтага ёсць усё неабходнае. У вырошчванні культур не бывае дробязей, кожны тэхналагічны крок мае свой адбітак на будучым ураджаі. І лішніх рук тут не бывае.

Шчыра віншую ўсіх хлебаробаў! Ваша праца — аснова ўсяму. Гэта сапраўды так. Няхай кожнае пасеянае вамі зернетка адгукнецца ў будучым важкім коласам. Здароўя вам, аптымізму і сямейнага дабрабыту.

Последние новости

Общество

Сегодня в ходе Единого дня информирования населения председатель Осиповичского райисполкома встретился с коллективом филиала «Елизово» ОАО «Гродненский стеклозавод»

17 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: профсоюзы должны быть мощной базой для поддержания стабильности в белорусском обществе 

17 июля 2025
Читать новость
Образование

Заманчивая перспектива. О возможности изучения китайского языка в школах Осиповичского района

17 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В музее Дарагановской СШ Осиповичского района создана экспозиция “Горький хлеб войны”

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июля для всех знаков зодиака

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Теплотравматизм – реальная опасность!

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем