Зваротная сувязь? цяпло расходуецца ашчадна?

— Каля перакрыжавання вуліц Першамайскай і
Каралёва пад зямлёй праходзіць цеплатраса, і ўзімку лінія яе залягання
прасочваецца па праталінах у снезе. Ці не адбываюцца тут звышнарматыўныя страты
цяпла? I як увогуле ідуць справы ў гарадской цеплавой гаспадарцы?

Валянцін Кандрацюк, Асіповічы.

Інфармацыя ад нашага чытача была
перададзена ў Асіповіцкі раён цеплавых сетак БЦС, якому якраз і належыць
узгаданая цеплатраса. Энергетыкі падзякавалі за пільнасць, аднак наяўнасць
нейкіх праблем не пацвердзілі.

Як паведаміў начальнік участка цепласетак
Сяргей Батура, 14 снежня ў чаканні надыходу моцных маразоў была праведзена
пазачарговая праверка ўсіх цеплатрас і будаўнічых канструкцый, якія належаць
цеплавым сеткам, але ніякіх дэфектаў у іх рабоце не выяўлена. Увогуле для
цеплаэнергетыкаў устаноўлены вельмі жорсткі нарматыў страт цяпла — не болей 4%,
таму за станам сваёй трубаправоднай гаспадаркі яны сочаць пільна.

Што ж тычыцца ўтварэння праталін над
цеплатрасамі, а асабліва над цеплавымі камерамі, то гэта якраз і ёсць
непазбежныя тэхналагічныя цепластраты. Ідэальна захаваць тэмпературу гарачай
вады пры транспарціроўцы фізічна немагчыма, падземныя памяшканні, дзе
размяшчаецца рэгулюючае абсталяванне, праграваюцца вельмі моцна і, адпаведна,
грэюць пакрываючы іх пласт зямлі.

Па словах галоўнага інжынера УКП ЖКГ Ігара
Казачонка, для камунальных службаў нарматыў цепластрат устаноўлены ў 20%, але ў
Асіповічах яны значна меней — каля 15%. Гэта — адзін з лепшых паказчыкаў сярод
аналагічных прадпрыемстваў Магілёўшчыны.

Што тычыцца значна большага, чым у
цеплавых сетак, памеру непазбежных страт, то ён устаноўлены, зыходзячы з
фізічных характарыстык ізаляцыі і даўжыні трубаправодаў, і ў значнай ступені
залежыць ад сярэдняй колькасці ўцечак і аб’ёмаў несанкцыяніраванага разбору. На
цеплатрасах УКП ЖКГ несанкцыяніраваны разбор удалося спыніць ужо дастаткова
даўно, а колькасць аварый штогод змяншаецца. Адсюль і добрыя вынікі.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем