Зваротная сувязь У рэдакцыю прыйшло пісьмо… №71

Наш чытач Уладзімір Рачкоўскі
з вёскі Рафалін у сваім лісце задаў шэраг пытанняў. Друкуем адказы адказных
асоб на іх.

— Калі ў Ліпені з’явіцца
кваліфікаваны доктар?

Яўген Цхаўрэбаў, галоўны ўрач
установы аховы здароўя «Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца»:

— З 2 жніўня ў Ліпеньскай
бальніцы прыступіла да выканання сваіх абавязкаў урач Анастасія Біткоўская.

— Чаму з калонак вёскі
Рафалін цячэ брудная вада?

Сяргей Зубарык, в.а.
дырэктара АДУКПП «Водаканал»:

— Артэзіянская свідравіна ў
в. Рафалін была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1990 г. Па дадзеных
першапачатковых лабараторных аналізаў проб вады, утрыманне жалеза ў іх склала
2,21 міліграма на кубічны дэцыметр пры санітарнай норме 0,3 мг/дм3. Такім
чынам, вада насель-ніцтву вёскі падаецца з павышаным утрыманнем жалеза.
Санітарныя апрацоўкі і прамыўкі водаправодных сетак і артэзіянскай свідравіны
належнага эфекту не даюць, таму што не могуць паўплываць на колькаснае
ўтрыманне жалеза ў ваданосным гарызонце, з якога ажыццяўляецца падача вады.

— Ці будзе ў Ліпені працаваць
лазня?

Аляксандр Маслаў, дырэктар
АДУКВП «Райсервіс»:

— Лазня была перададзена на
баланс прадпрыемства ў нерабочым стане. Калі будзе ажыццяўляцца яе рамонт,
цалкам залежыць ад фінансавання. На сённяшні дзень яно адсутнічае.

— Чаму вырубілі калгасны сад
— зямля ж тая так і не выкарыстоўваецца?

— У час апрацоўкі кукурузнага
поля было ветранае надвор’е, і хімікаты трапілі на агароды сялян. Зараз на
агародзе нічога не расце. Чаму гэта было дапушчана?

Алег Грышчанка, дырэктар
філіяла «Белшына-агра» ААТ «Белшына»:

— У вёсцы Вязаўніца адбылося
выкарчоўванне саду плошчай 30 гектараў. Дрэвы былі старыя, не мелі неабходнай
ураджайнасці. Зараз распілавана і пахавана 20 га дрэў і выконваецца
распілоўка 5 га
сада. На плошчы выкарчаванага сада ўносяцца арганічныя ўгнаенні для далейшай
рэкультывацыі пасеваў культурных раслін.

У вёсцы Рафалін апрацоўка
кукурузы адбывалася глебавым прэпаратам «Адэнга» з захаваннем
існуючых рэгламентаў. На участку грамадзяніна У.П.Рачкоўскага пасля агляду
слядоў угнятання раслін хімічнымі прэпаратамі не выяўлена. Слабае развіццё
раслін на ўзгаданым участку абумоўлена нізкім узроўнем агратэхнікі.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем