Зваротная сувязь

Жыхар вёскі
Булгары Анатоль Чаропка звярнуўся ў «АК» з пытаннем наконт
добраўпарадкавання аўтобуснага прыпынку ў вёсцы. Па яго словах з-за гразі
аўтобус спыняцца на належным месцы не можа. I вось што адказалі пасадавыя
асобы:

Галоўны
інжынер аўтапарка № 19 Сяргей Скавыш:

— Булгары
аўтобусы наведваюць двойчы ў дзень. Нягледзячы на на-двор’е і стан дарогі,
вадзіцелі абавязкова робяць там прыпынак, часта па просьбах пасажыраў спыняюцца
крыху далей ад прыпыначнага пункта.

Начальнік ДРБУ
№ 199 Уладзімір КнязевIч:

— Абсталяванне
аднаго аўтобуснага прыпынку абыходзіцца прыблізна ў 50 мільёнаў рублёў. Па
просьбах жыхароў на прыпынку ў вёсцы Булгары паклалі пліту і паставілі дарожны
знак. На другія работы пакуль няма фінансаў. Будзем выносіць на разгляд
райвыканкама пытанне аб абсталяванні больш камфартабельнага прыпынку ў гэтай
вёсцы ў наступным годзе.

Старшыня
Вяззеўскага сельсавета Iван Вярыга:

— Булгары
знаходзяцца на адлегласці 1 кіламетра ад вёскі Лучыцы. Пражываюць там 29
жыхароў. Вядома, хацелася б, каб у гэтым населеным пункце, як і ў многіх іншых
месцах, размясцілася крытая пабудова з лаўкамі, зручнымі пад’ездамі. Але на
дадзены момант і тыя ўмовы, якія ёсць, можна лічыць здавальняючымі.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем