Зубрыныя падлікі

Пачатак года быў адзначаны цэлым шэрагам браканьерскіх забойстваў зуброў. Пяць жывёл, якія ў Беларусі знаходзяцца, бадай, пад самай пільнай аховай, невядомыя асобы, сярод якіх, верагодна, былі і замежныя паляўнічыя, амаль адначасова знішчылі ў Хойнікскім і Валожынскім раёне.

Рэзанансная падзея стала нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы і ажыццяўлення маштабных мер па інвентарызацыі зубрынага статка, праверцы дзейснасці мер нагляду за асобнымі папуляцыямі. Днямі ўзгаданая інвентарызацыя прайшла і ў нашым раёне, і сёння «Вытокі” прапануюць чытачам азанаёміцца з некаторымі лічбамі і фактамі, якія тычацца асіповіцкіх зуброў.

Па стане на пачатак 2012 года прыблізная колькасць мікрапапуляцыі склала 190 асобін, з якіх дарослых самцоў — 20%, самак — 40%, напаўдарослых самцоў — 10%, самак — 20%, цялят — 10%. У параўнанні з мінулым годам памер статка павялічыўся недзе на чвэрць.

Летась на ўтрыманне мікрапапуляцыі са сродкаў лясгаса і мясцовых бюджэтаў было выдаткавана 49,6 млн. руб., з якіх на набыццё кармоў — 28 млн. руб. За гэтыя грошы закуплена 9,5 тоны зерня, 32 — сіласу, 20 — кармавых буракоў, 10 — кукурузы, 40 — саломы аўсянай.

Сёлета ДДЛГУ Асіповіцкі доследны лясгас ужо выдзеліў на закуп сіласу звыш  12 млн. руб. Таксама ў адпаведнасці з «Планам мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні зуброў на 2010-2014 гады” лясгас праводзіць мерапрыемствы па ветэрынарным наглядзе і прафілактыцы паразітарных захворванняў у іх статку, засявае 16 гектараў падкормачных палеткаў.

Ахова мікрапапуляцыі ажыццяўляецца камандай з 5 егераў, якія маюць 3 матацыклы, аўтамабіль УАЗ, 6 адзінак агнястрэльнай зброі. Падкормка жывёл вядзецца на 3 пляцоўках, куды кармы дастаўляюцца па меры неабходнасці.

Сістэма аховы і нагляду за станам здароўя жывёл дастаткова дзейсная: за мінулы год спроб браканьерскай здабычы і падзяжу асобін гэтага віду не адзначана.

На момант правядзення інспекцыйных мерапрыемстваў зубры канцэнтраваліся на тэрыторыі Градзянскага лясніцтва лясгаса і сельгасугоддзях СВК «Калгас «Чырвоны ўдарнік”.

Зараз разглядаецца пытанне аб выбракоўцы са статка як мінімум 5 старых — 14-16-гадовых — жывёл, якія з-за ўзросту ўжо не маюць рэпрадукцыйнай каштоўнасці.

Зміцер КАЛЯДА.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем