Знаёмцеся: намеснік старшыні райвыканкама, начальнік Асиповіцкага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Лявонавіч СтурлIс

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў вёсцы Валейкавічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт на спецыяльнасць «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці”.
Па размеркаванні прыехаў працаваць на Асіповіччыну — галоўным інжынерам у калгас «Чырвоны ўдарнік”.
З 2006 па 2011 год быў намеснікам старшыні гаспадаркі, скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе ўзначаліў сельгаспрадпрыемства, з нядаўняга часу — райсельгасхарч.

Віктар Лявонавіч — чалавек зацікаўлены і дасведчаны ў сельскагаспадарчых пытаннях. У рабоце імкнецца выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, дасягненні сучаснай навукі. Умее эфектыўна арганізаваць дзейнасць калектыву.
Жонка Наталля Анатольеўна — інжынер па ахове працы калгаса «Чырвоны ўдарнік”. Разам выхоўваюць двух сыноў — Ягора і Захара. Менавіта ім бацька і аддае свой вольны час.
Малады кіраўнік мае многа планаў як асабістых, так і па развіцці сельскагаспадарчай галіны ў раёне. Хай спаўняюцца на карысць усім!

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем