За радком Дырэктывы Ёсць праблема №60

Падчас правядзення «прамой лініі” 22 чэрвеня да
кіраўніцтва Асіповіцкага райвыканкама, у прыватнасці — да першага намесніка
старшыні Васіля Пятроўскага звярнулася грамадзянка Людміла Арлова, якая
паскардзілася на тое, што пад вокнамі дома па вуліцы Сумчанкі, 53 вадзіцелі
прыватнага транспарту заязджаюць за бардзюры насупраць гандлёвых павільёнаў і
спыняюць там свае машыны.

Каменціруе сітуацыю старшы інжынер па
арганізацыі дарожнага руху аддзялення ДАІ РАУС Дзмітрый Каліта:

— Згодна з Правіламі дарожнага руху (арт. 19),
забараняецца прыпынак і стаянка транспартнага сродку на газонах і іншых
участках з зялёнымі насаджэннямі. Вадзіцелі гэты пункт правілаў добра ведаюць,
але чамусьці ўсё роўна парушаюць, за што, зразумела, атрымлі-ваюць штраф, які
прадугле-джаны Кодексам «Аб адмі-ністрацыйных парушэннях”. Работа ў гэтым
накірунку супрацоўнікамі аддзялення вядзецца пастаянна. Так, за
студзень-чэрвень аштрафавана 78 вадзіцеляў, за аналагічны перыяд мінулага года
— 197. Але іншы раз цяжка адсачыць усіх парушальнікаў правілаў узгаданага
артыкула, таму просьба да грамадзян, якія назіраюць падобныя факты,
тэлефанаваць прама ў ДАІ.

Дырэктар ДУКВП «Райсэрвіс” Аляксандр Маслаў
паведаміў, што прыпынкі і стаянкі аўтама-біляў у зялёнай зоне бліз жылых дамоў
— знаёмая карціна, характэрная амаль для ўсяго горада. Правіламі дарожнага руху
ўстаноўка ў такіх месцах дарожных знакаў, забараняючых прыпынкі і стаянкі, не
праду-гледжана. Работнікі ўзначальваемай ім арганізацыі могуць даць
парушальніку толькі вусную заўвагу ці вы-клікаць ДАІ — апошнія і абавязаны
прымаць меры матэрыяльнага ўздзеяння. Але ў першую чаргу, на яго думку,
вадзіцелі самі павінны быць законапаслухмянымі, тады ні ў каго не будзе
галаўнога болю.

 

Последние новости

Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем