ЗНАЁМЦЕСЯ: дырэктар Асіповіцкага УКП ЖКГ Дзмітрый Алегавіч КУЛАКОЎСКI
Працоўная біяграфія распачалася на Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў на пасадзе інжынера-электроніка энергацэха. У 2001-2002 гг. праходзіў тэрміновую армейскую службу, пасля чаго вярнуўся на завод, дзе адпрацаваў 6 гадоў. У 2008 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці», быў прызначаны на пасаду намесніка дырэктара ДУКВП «Водаканал». УКП ЖКГ узначаліў у лістападзе 2012 года. Дзмітрый Алегавіч адзначае, што груз адказнасці вялікі, зрабіць належыць многа. Запланаваны рэканструкцыя кацельні ў Татарцы, замена труб ацяплення ў горадзе на энергазберагальныя папярэдне ізаляваныя, больш эфектыўная арганізацыя рытуальных паслуг і інш. Асноўнымі задачамі новы дырэктар лічыць захаванне калектыву, павышэнне прадукцыйнасці працы, заробку, паніжэнне затрат на камунальныя паслугі без змянення іх якасці.
Жанаты. Мае дваіх сыноў: старэйшы вучыцца ў школе, малодшы — дашкольнік. Свабодны час бавіць разам з сям’ёй: наведванне басейна, катанне на лыжах, каньках. I наогул лічыць, што работа і сям’я — дзве састаўляючыя паспяховага чалавека.
