Жыве ў райскім садзе, які стварыла сама

Адчыняючы брамку ў звычайны двор па вуліцы Клімовіча ў Вяззі, зусім нечакана трапляеш у сапраўдны батанічны сад. Уся тэрыторыя двара насуперак звыклым для нас градкам з гуркамі і цыбуляй аддадзена ва ўладу дэкаратыўных раслін.

Гаспадыня — Тамара ПЯТРОВIЧ. Былы бібліятэкар, удзельніца мастацкай самадзейнасці, зараз на заслужаным адпачынку. Атрымаўшы больш вольнага часу і ўлічваючы, што амаль увесь гэты час знаходзіцца дома, жанчына вырашыла стварыць для сябе ўтульны прыгожы куточак, дзе б сэрца адпачывала, а душа спявала.

Вельмі паважае гаспадыня шматгадовыя расліны. Iх набывае невыпадкова. Вывучаючы спецыяльную літаратуру, кантактуючы з іншымі кветкаводамі, выбірае тое, што падыходзіць менавіта для яе агарода. Улічвае тую акалічнасць, што мясціна нізкая, пераўвільготненая, не кожная расліна тут і прыжывецца. Затое цудоўна выглядаюць дзве невялічкія сажалкі, выкапаныя ў розных канцах гэтага цудоўнага экалагічнага комплексу. Прычым вакол іх створаны сапраўдны невялікі біяцэноз: падабраныя вільгацелюбівыя расліны, да іх самі па сабе падсяліліся насякомыя і нават жывёлы. У пацвярджэнне чаму, да нашай размовы «далучылася» жаба, якая стварала своеасаблівы акампанемент. Здавалася, што хоча ўнесці дадатковую інфармацыю пра сваю гаспадыню, а таксама падзяліцца ўражаннямі, як утульна ў гэтым райскім куточку. Нават птушкі спяваюць неяк па-асабліваму…

Воцатнае дрэва, белакапытнік, барбарыс, ядловец блакітны, кізільнік, барвінак — гэтыя незвычайныя для многіх расліны сталі звыклымі жыхарамі сада Тамары Мікітаўны. Сама яна ведае кожнага з зялёных насельнікаў не толькі па назве, але і па звычках, характэрных асаблівасцях. З замілаваннем расказвае аб кожным. Пасконнік, крывахлёбка, анемона, дзярбеннік — гэтыя словы гучаць з яе вуснаў, як музыка. І тут пануе музычна-батанічная гармонія. Расліны дапамагаюць жыць і змагацца з рознымі цяжкасцямі і бедамі: нядаўна пахавала маці, і вытрымаць нясцерпны боль душы дапамаглі ёй сябры — расліны.

Некаторыя травы гаспадыня выкарыстоўвае для гарбаты — дужа ж духмяны водар маюць! Iншыя — для складання зімовых букетаў.

Упрыгожваюць сядзібу і малыя архітэктурныя формы. Абвітыя ліянамі аркі раздзяляюць сад на некалькі частак. Ліхтары ствараюць атмасферу загадкавасці. Невялічкі размаляваны столік запрашае да сардэчнай размовы. Казачная хатка прымушае задумацца аб тым, якіх яшчэ жыхароў можна тут сустрэць.

Тамара Мікітаўна жыве адна, таму ўсе работы па добраўпарадкаванні даво-дзіцца рабіць самой. Дочкі даўно выраслі і адляцелі з роднага гнязда, але часта наведваюць маці. Брат прыязджае з Барысава, дапамагае падкасіць газоны. У сястры добра атрымоўваецца дэкаратыўная стрыжка кустоў…

А палюбавацца хараством створанага рукамі гаспадыні куточка прыходзяць многія. Паглядзець, палепшыць настрой. I, можа, штосьці пераняць.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем