Выхад на пенсію — складаны сацыяльны працэс, сцвярджаюць навукоўцы. Мяняецца ўклад, распарадак і рытм жыцця. Ужо не трэба раніцай спяшацца на работу, перажываць за выкананне плана, справаздачу, тэрміны і якасць. Затое з’яўляецца многа часу, які трэба напоўніць новым зместам. Як жа спраўляюцца з гэтым нашы землякі?
Марыя Маркаўна Фёдарава:
— Заўсёды любіла займацца грамадскай работай. Звеннявая, сакратар камсамольскай арганізацыі, рэдактар сценгазеты, член прафкама… Працягваць можна бясконца. А яшчэ з маладых гадоў пела ў хоры, наш музычны калектыў ездзіў з выступленнямі па гарадах і вёсках. Таму, калі выйшла на пенсію і атрымала больш вольнага часу, пайшла ў хор сваёй ветэранскай арганізацыі медыкаў. Цяпер мы часта збіраемся разам, спяваем. Стала наведваць гурток вышывання стужкамі, зараз асвойваю камп’ютарную грамату. З сястрою любім прагулкі на свежым паветры, унукі забаўляюць. Таму сумаваць няма калі.
Антон Iванавіч МатусевIч:
— Пасля адведзенага тэрміну папрацаваў у бальніцы два гады і пайшоў на заслужаны адпачынак. Адбылося гэта ў 2004-м, але без работы не застаўся. Свой дом, агарод, падсобная гаспадарка займаюць шмат часу. Таму, як і калісьці, устаю рана, цэлы дзень на нагах. А вось што палепшылася з выхадам на пенсію, дык гэта адсутнасць начальства, праверак і розных паперак. Сам сабе гаспадар, вольна распараджаешся сабой, праца — у радасць…
Ніна Міхайлаўна ЗаI-кIна:
— Пры жаданні заўсёды можна знайсці сабе занятак па душы. Мне даверылі кіраўніцтва ветэранскай арганізацыяй камбіната бытавога абслугоў-вання, дзе прарабіла шмат гадоў, таму заўсёды занята справай. Але складана сабраць людзей для якога-небудзь мерапрыемства — з гадамі становяцца цяжкімі на пад’ём. Пажадала б ветэранам працы быць больш энергічнымі. А яшчэ я ўжо каля 48 гадоў ваджу машыну, люблю пахадзіць па лесе, “папаляваць” на грыбы. Жыццё працягваецца!
Людміла Iосіфаўна ФIлIпчык:
— Развітаўшыся з працоўнай дзейнасцю, абрадавалася, што нарэшце змагу выспацца, паглядзець серыялы. Займаюць агародныя клопаты. Вельмі люблю наведваць тэатры. Цяпер больш часу для “культурнага жыцця”: разам з дзецьмі нядаўна пабывала на “Кармэн” у оперным, з радасцю паглядзела “Блакітную камею” ў музычным тэатры.
…Нельга не парадавацца за землякоў, якія стараюцца пераадольваць усе кругаверці лёсу і рабіць сваё жыццё цікавым і насычаным!
В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации
23 августа 2025
Общество
С Днем работников государственной статистики!
23 августа 2025
Общество
Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака
23 августа 2025
Власть
Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль
22 августа 2025
Общество
В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений
22 августа 2025
Общество
Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома