Жыць вучымся ў вас

Цёплы прыём сваіх былых працаўнікоў з кагорты
ветэранаў і вязняў Вялікай Айчыннай вайны напярэдадні свята Перамогі наладзілі
ў гімназіі аддзел адукацыі і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

…Гучаць урачыстыя акорды. Прысутных з надыходзячым
святам віншуе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Ён выказаў удзячнасць
тым, хто некалі заваяваў права на жыццё будучых пакаленняў. Да яго шчырых
пажаданняў далучыліся начальнік аддзела адукацыі Наталля Шаўчэнка, старшыня
райкама прафсаюза Алена Кулакоўская, старшыня савета ветэранаў Анатолій
Арцёменка і другія, а ваенны камісар Мікалай Гоман уручыў прысутным франтавікам
і вязням вайны юбілейныя медалі “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
1941-1945 гг.”

Дырэктары ўстаноў адукацыі расказалі пра жыццёвыя
шляхі-дарогі паважаных ветэранаў, асаблівую ўвагу надзяляючы ваенным старонкам.
Зараз былыя ўдзельнікі вайны дапамагаюць у патрыятычным выхаванні школьнікаў.

Шчырая размова вялася на працягу сустрэчы. Эльза
Захараўна Новікава з СШ № 3, якая ў гады ліхалецця была вязнем, пашкадавала,
што, працуючы ў школе, не вельмі часта гутарыла з вучнямі аб вайне — неяк цяжка
было аб гэтым гаварыць, ды і, мабыць, дзяцей шкадавала — хай менш чуюць пра
пакуты. Цяпер, калі прайшлі гады, зразумела: гэтую тэму нельга абмінаць,
маладое пакаленне павінна ведаць, якой цаною заваявана свабода, сённяшняе
мірнае неба! Дырэктар гімназіі Святлана Мамсікава падзялілася, як цяжка
становіцца на душы, калі пакідаюць нас ветэраны. Нядаўна гімназісты рабілі
даследчую працу разам з Іванам Ігнатавічам Ціханавым, а літаральна праз тыдзень
яго не стала… Бадзёра вы-ступалі былыя педагогі спецшколы-інтэрната Валянціна
Гаўрылаўна Галынская і Міхаіл Паўлавіч Падвойскі. Уменне жыць, не заглядваючы ў
пашпарт, радавацца кожнаму новаму дню — вось што дапамагае ім ісці па жыцці з
аптымізмам.

Урачысты настрой падтрымлівалі артысты з ЦТДзіМ, школ
горада. Песні, тэатралізаваныя пастаноўкі, танцы — праграма была самай
разнастайнай.

Такія сустрэчы вельмі патрэбныя. І не толькі
ветэранам, але і ўсім нам, хто вучыцца жыць у гэтых людзей.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 29 июля для всех знаков зодиака

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Несчастный случай произошёл на Осиповичском водохранилище

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем