З максімальнай карысцю

Тое, што Асіповіччыну перыядычна наведваюць чыноўнікі самага высокага рангу, — факт бясспрэчны, і прыклад таго, як трэба рацыянальна працаваць у рэгіёне, ужо шмат гадоў паказвае Вадзім Папоў. Наш раён для гэтага чалавека ўжо даўно не пусты гук: і ў савецкія часіны шмат чаго зрабіў для яго развіцця, узначальваючы гаркам партыі, і потым яшчэ не адно скліканне прадстаўляў выбар-шчыкаў нашай акругі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Сёння ён узначальвае Пастаянную камісію Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансах і, прыняўшы 18 студзеня актыўны ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, у чарговы раз не абмежаваўся ўзгаданым “мерапрыемствам”.
Пастаянна знаходзячыся ў напружаным рабочым рытме, Вадзім Аляксандравіч ужо прывык дакладна планаваць свой час, каб не транжырыць яго попусту, а расходаваць іменна з карысцю для ўсіх. Сам, напрыклад, пры сустрэчах з людзьмі стараецца як мага больш “падсілкавацца” інфармацыяй па цікавячых пытаннях і вызначыцца з пэўнымі момантамі, якія можа дапамагчы станоўча вырашыць у сталіцы; суразмоўцам — падказвае лепшае рашэнне той ці іншай праблемы, дае “наводку”, адрасы перадавога вопыту і г.д.
Як парламентарый і планаваў, напачатку ён сустрэўся са старшынямі пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Стан эканомікі краіны, вынікі года для Беларусі і задачы на сёлетні, перспектывы далейшага пашырэння сувязей з Расіяй і іншымі краінамі, плюсы і мінусы прыватнага бізнесу, высвятленне практычных нюансаў мясцовага самакіравання, развіццё падсобных гаспадарак, будучыя выбары беларускіх парламентарыяў, пытанні размеркавання бюджэтаў мясцовых Саветаў — гэта далёка не поўны пералік тэм, якія былі закрануты ў размове. Якая праходзіла якраз у форме дыялогу, адкрыта, з вы-святленнем тых пытанняў, якія хвалявалі.
Прыкладна ў такім жа фармаце Вадзім Папоў пабудаваў работу і пры наведванні разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Пузікам двух прадпрыемстваў, дзе рэалізуюцца сур’ёзныя інвестыцыйныя праекты — ААТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” і “Асіповіцкі малочны камбінат”. Хаця — з істотным удакладненнем: дэталёва-канкрэтная размова з кіраўніцтвам акцыянерных таварыстваў наконт ажыццяўляемых работ, тэрмінаў, існуючых праблем і г.д. ішла ўжо не ў кабінеце, а непасрэдна на аб’ектах.
Зараз на ААТ “АВЗ” актыўна ідуць работы па многіх накірунках, і гэта яшчэ раз пацвярджае, што ўжо ў недалёкай будучыні вагонабудаўнічая галіна ў Асіповічах на ногі стане па-сапраўднаму трывала. “Раёнка” стараецца рэгулярна асвятляць падзеі, якія адбываюцца на прадпрыемстве, таму зараз падрабязна весці расказ аб ужо зробленым і вызначаным на заўтра не варта. Галоўнае, усё нацэлена на выхад у канцы года на запланаваныя магутнасці, у чым і пераканаліся ў час “экскурсіі”, якую з цікавым тлумачэннем асобных момантаў зрабіў генеральны дырэктар завода Мірза Чалаян. Якога, дарэчы, хвалююць не толькі вытворчыя пытанні, а і кадравае забеспячэнне. Так, ён задаволены наладжаным кантактам з нашым каледжам, які рыхтуе для прадпрыемства нядрэнных спецыялістаў, але ўсё роўна адчуваецца недахоп кваліфікаваных, напрыклад, зваршчыкаў, якіх, да ўсяго, трэба яшчэ і абавязкова атэставаць, перш чым дапусціць да працы. Гэта не дзіўна, бо выраб тых жа танк-кантэйнераў надзвычай складаны і адказны. Таму дзеля прыцягнення патрэбных спецыялістаў у нас і ўзводзіцца і інтэрнат, і наогул на суправаджаючыя вытворчасць пытанні кіраўніцтва разам з раённай уладай звяртае павышаную ўвагу, — каб у будучым у вагонабудаўнікоў не ўзнікала вялікіх праблем, ужо цяпер трэба падбіраць належную каманду аднадумцаў.
Што тычыцца малочнага камбіната, то намеснікі дырэктара па вытворчасці і сыравіне і капітальным будаўніцтве Наталля Робацень і Віктар Чорны дэталёва па-знаёмілі з ходам работ па ўстаноўцы новай лініі па выпуску цвёрдых сыроў прадукцыйнасцю 10 тон у суткі. Інвестыцыйны праект знаходзіцца ў стадыі завяршэння, вядзецца абвязка і мантаж тэхналагічнага абсталявання французамі і італьянцамі, у памяшканнях па засолцы і выспяванні сыроў выведзены абмяжоўваючыя сцены з сэндвіч-панэляў і г.д. Але больш хуткую яго рэалізацыю — а на камбінаце ажыццяўляецца не толькі ўзгаданы праект — стрымлівае недахоп сродкаў, прыпыненне крэдытавання.
Здаўна вядома, што Вадзім Папоў ніколі, нічога і нікому галаслоўна не абяцае, гэта чалавек, які не раз усё дасканала ўзважыць, перш чым канчаткова вызначыцца, ці варта аўчынка вырабу. Як падалося, яго пазіцыя наконт будучай “сырнай” лініі ў Асіповічах у галоўным з меркаваннямі кіраўніцтва малочнага камбіната супадае. А значыць, прадпрыемству можна спадзявацца і на рэальную падтрымку ў выпраўленні “вузкіх” месцаў.
Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем