Ёсць ідэя? Далучайся да сотні!

З пачатку года стартаваў новы этап
рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі”, накіраваны на
актывізацыю інавацыйнай дзейнасці і прафесійнай мабільнасці моладзі, стварэнне
і рэалізацыю канкрэтных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных
распрацовак.

БРСМ інфармуе, што з 2013 года пачалі
дзейнічаць новыя правілы ўдзелу ў праекце, што дасць больш шырокія магчымасці
як маладым рацыяналізатарам і вынаходнікам, так і дзецям, якія хочуць
рэалізаваць любыя сацыяльныя ініцыятывы.

Як адзначыла в.а. першага сакратара райкама
ГА «БРСМ” Ганна Калодка, створаны спецыяльны раённы савет, які зможа
разгледжваць працы па праекту. Цяпер у рамках адборачнага этапу жадаючыя могуць
накіраваць свае заяўкі на электронныя паштовыя адрасы праекта па прыналежнасці
рэгіёна. Скрыні «Капілка ідэй” устаноўлены ва ўсіх школах і гімназіі.

Праўда, пакуль моладзь не спяшаецца
«генерыраваць” інавацыйныя ідэі і праекты: магчыма, няма часу альбо энтузіязму.
У мінулым годзе асіпаўчане не зрабілі прапаноў, хаця ў нас хапае таленавітых і
творчых юнакоў і дзяўчат.

— Будзем спадзявацца, што сёлета Асіповічы
будуць прадстаўлены ў «100 ідэях”, — адзначае Ганна Калодка. — Заклікаем усіх
прыняць удзел у конкурсе і падзяліцца сваімі ідэямі і прапановамі — у кожнага ж
ёсць шанс ажыццявіць свае самыя смелыя і цікавыя задумкі!

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем