Ёсць ідэя? Далучайся да сотні!

З пачатку года стартаваў новы этап
рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”, накіраваны на
актывізацыю інавацыйнай дзейнасці і прафесійнай мабільнасці моладзі, стварэнне
і рэалізацыю канкрэтных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных
распрацовак.

БРСМ інфармуе, што з 2013 года пачалі
дзейнічаць новыя правілы ўдзелу ў праекце, што дасць больш шырокія магчымасці
як маладым рацыяналізатарам і вынаходнікам, так і дзецям, якія хочуць
рэалізаваць любыя сацыяльныя ініцыятывы.

Як адзначыла в.а. першага сакратара райкама
ГА “БРСМ” Ганна Калодка, створаны спецыяльны раённы савет, які зможа
разгледжваць працы па праекту. Цяпер у рамках адборачнага этапу жадаючыя могуць
накіраваць свае заяўкі на электронныя паштовыя адрасы праекта па прыналежнасці
рэгіёна. Скрыні “Капілка ідэй” устаноўлены ва ўсіх школах і гімназіі.

Праўда, пакуль моладзь не спяшаецца
“генерыраваць” інавацыйныя ідэі і праекты: магчыма, няма часу альбо энтузіязму.
У мінулым годзе асіпаўчане не зрабілі прапаноў, хаця ў нас хапае таленавітых і
творчых юнакоў і дзяўчат.

— Будзем спадзявацца, што сёлета Асіповічы
будуць прадстаўлены ў “100 ідэях”, — адзначае Ганна Калодка. — Заклікаем усіх
прыняць удзел у конкурсе і падзяліцца сваімі ідэямі і прапановамі — у кожнага ж
ёсць шанс ажыццявіць свае самыя смелыя і цікавыя задумкі!

Последние новости

Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем