Як асіповіцкая моладзь весяліліся ў “Бярозцы” №66

Спартакіяды — іміджавыя мерапрыемствы нашага
райкама БРСМ. Яны ладзяцца круглы год у любое надвор’е, заўжды маюць нейкую
іскрынку і атрымліваюцца вясёлымі і запамінальнымі.

22-23 ліпеня на базе адпачынку «Бярозка” ў
чацвёрты раз гасцяваў актыў працоўнай моладзі асіпаўчан-«бэрэсээмаўцаў”.
Па-ўдзельнічаць у традыцыйным летнім спартыўным свяце «Беларусь Родная — Страна
Молодая” пажадалі 7 камандаў: «Імпульс” (АЗАА), «Цэльскія лосі” (вайсковая
часць 61732), «Храбрае сэрца” (в/ч 44540), «Смерч” (в/ч 12180), «Энергетык”
(раён электрасетак), «Лом” (АУСТ) і «Белшына” (філіял «Белшына-агра”).

Спаборніцтва пачалося адразу пасля заезду.
Расклаўшы рэчы, моладзь прынялася ўпрыгожваць свае домікі: праграма
мерапрыемства ўключала ў сябе і конкурс на лепшую арганізацыю побыту. Найлепш
гэта атрымалася ў «Цэльскіх ласёў”.

Усяго юнакі і дзяўчаты змагаліся ў 7 спартыўных
конкурсах. Праходжанне турыстычнай паласы пера-шкод было па-сапраўднаму
экстрэмальным: «дапамог” праліўны дождж. Гэты конкурс арганізатарам дапамагла
падрыхтаваць работніца клуба турызму і краязнаўства Вера Козырава. Нечаканым
для многіх вы-нікам завяршылася перацягванне каната: насуперак меркаванню, што
перамогу заваююць транспартныя міліцыянеры ці вайскоўцы, мацнейшымі аказаліся
«белшынаўцы”.

У асабістых першынствах «залатымі” прызёрамі
сталі: сярод гіравікоў — Аляксандр Каровін («Лом”), дартсістаў — Ганна
Памесячная («Імпульс”), тэнісіс-таў — Кацярына Стэльмах («Белшына”) і Дзмітрый
Матчэня («Цэльскія лосі”).

У клубе базы адпачынку ладзілася «Фабрыка зорак
БРСМ”, і «зоркай” вечарыны аднагалосна была прызнана Таццяна Вішнікіна з
«Белшыны”, якая выканала запальную песню на ўкраінскай мове. Лепшым палявым
поварам аказаўся «ломавец” Аляксандр Лагун, які прыгатаваў плоў. У камандным жа
заліку І месца занялі «Цэльскія лосі”, ІІ — «Лом”, ІІІ — «Смерч”.

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем