Спартакіяды — іміджавыя мерапрыемствы нашага райкама БРСМ. Яны ладзяцца круглы год у любое надвор’е, заўжды маюць нейкую іскрынку і атрымліваюцца вясёлымі і запамінальнымі.
22-23 ліпеня на базе адпачынку «Бярозка” ў чацвёрты раз гасцяваў актыў працоўнай моладзі асіпаўчан-«бэрэсээмаўцаў”. Па-ўдзельнічаць у традыцыйным летнім спартыўным свяце «Беларусь Родная — Страна Молодая” пажадалі 7 камандаў: «Імпульс” (АЗАА), «Цэльскія лосі” (вайсковая часць 61732), «Храбрае сэрца” (в/ч 44540), «Смерч” (в/ч 12180), «Энергетык” (раён электрасетак), «Лом” (АУСТ) і «Белшына” (філіял «Белшына-агра”).
Спаборніцтва пачалося адразу пасля заезду. Расклаўшы рэчы, моладзь прынялася ўпрыгожваць свае домікі: праграма мерапрыемства ўключала ў сябе і конкурс на лепшую арганізацыю побыту. Найлепш гэта атрымалася ў «Цэльскіх ласёў”.
Усяго юнакі і дзяўчаты змагаліся ў 7 спартыўных конкурсах. Праходжанне турыстычнай паласы пера-шкод было па-сапраўднаму экстрэмальным: «дапамог” праліўны дождж. Гэты конкурс арганізатарам дапамагла падрыхтаваць работніца клуба турызму і краязнаўства Вера Козырава. Нечаканым для многіх вы-нікам завяршылася перацягванне каната: насуперак меркаванню, што перамогу заваююць транспартныя міліцыянеры ці вайскоўцы, мацнейшымі аказаліся «белшынаўцы”.
У асабістых першынствах «залатымі” прызёрамі сталі: сярод гіравікоў — Аляксандр Каровін («Лом”), дартсістаў — Ганна Памесячная («Імпульс”), тэнісіс-таў — Кацярына Стэльмах («Белшына”) і Дзмітрый Матчэня («Цэльскія лосі”).
У клубе базы адпачынку ладзілася «Фабрыка зорак БРСМ”, і «зоркай” вечарыны аднагалосна была прызнана Таццяна Вішнікіна з «Белшыны”, якая выканала запальную песню на ўкраінскай мове. Лепшым палявым поварам аказаўся «ломавец” Аляксандр Лагун, які прыгатаваў плоў. У камандным жа заліку І месца занялі «Цэльскія лосі”, ІІ — «Лом”, ІІІ — «Смерч”.