ХронIка здарэнняў №107

РАУС

У перыяд з 5 па 11 снежня зарэгістравана:
крадзяжоў — 10, экана-мічных правапарушэнняў, угонаў аўтатэхнікі і нанясення
цялесных пашкоджанняў — па 2. Узбуджана 12 крымінальных спраў, раскрыта 2 раней
здзейсненыя злачынствы.

Падчас правядзення чарговай аперацыі «Арсенал”
грамадзянамі добраахвотна здадзена незарэгістраваная паляўнічая стрэльба і 17
патронаў.

Устаноўлена асоба жанчыны, чые астанкі знойдзены
ў верасні каля прыпыначнага пункту Вярхі на чыгуначнай лініі Асіповічы-Мінск.
Як высветлілася, гэта была мінчанка 1957 г.н, знікшая без вестак яшчэ ў 2001
го-дзе.

ДАI

Спынена 126 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі, 47 пешаходаў і веласіпедыстаў, якія не мелі
на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 12 ДТЗ.

9 чысла на шашы Мінск-Гомель вадзіцель
аўтамабіля «Аўдзі А3” праявіў няўважлівасць пры абгоне і ўрэзаўся ў
«Фольксваген-Гольф”, які ехаў па сустрэчнай паласе. У выніку ДТЗ тры чалавекі
шпіталізаваны ў ЦРБ з цялеснымі пашкоджаннямі рознай цяжкасці.

АДАI нагадвае, што 7 снежня пачаўся
прафілактычны месячнік «Спыні бяду”, падчас якога асаблівая ўвага будзе
ўдзяляцца прадухіленню п’янства сярод вадзіцеляў.

АУСТ

Прыцягнута да адказнасці 74 правапарушальнікі,
затрыманы злачынца, на якога аб’яўлены вышук. Узбуджаны крымінальныя справы па
фактах захавання наркатычных рэчываў і крадзяжу электратэхнічнага абсталявання.

Дэпартамент аховы

Спынена 7 дробных правапарушэнняў. Затрыманы
злодзей, які спрабаваў украсці 70 секцый батарэй ацяплення з ахоўваемай
тэрыторыі ТАА «НВФ «Металон”.

РАНС

Надвячоркам 8 чысла з-за парушэння правілаў
эксплуатацыі пячнога ацяплення цалкам згарэў дах жылога дома ў в. Тарасавічы.

IАЖіРС

Выяўлена па 2 парушэнні правілаў лесакарыстання
і рыбалоўства.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем