Вывучаем родны край Загадкавая прыгажосць Асіповіччыны

Каля
вёскі Прыцерпа, што ляжыць уздоўж звілістага рэчышча Бярэзіны на самай мяжы Асіповіцкага
і Бярэзінскага раёнаў, знаходзіцца адна з най-прыгажэйшых мясцін нашага краю —
урочышча “Ямнае”. І летам, і ўзімку тут заўсёды можна сустрэць аматараў
рыбалкі. Якіх вабіць у Прыцерпу не столькі надзея на буйны ўлоў, колькі
хараство наваколля.

Калі
ж мэта вандроўкі ва ўрочышча з рыбалкай не звязана, то лепш яе зрабіць у
сонечны і марозны дзень недзе ў сярэдзіне зімы — калі ўтворыцца тоўстае
ледзяное покрыва, па якім можна будзе без рызыкі паблукаць па лабірынце
затокаў, утвораных тут звілістым рэчышчам Бярэзіны.

…Высокі
правы бераг парослы стромкім сасновым борам. Дрэвы з пароды “карабельных” —
высокія, дужыя ды роўныя, нібы алоўкі, трымаюцца ад берагавога схілу на пэўнай
адлегласці. На тое ёсць прычына: бераг складзены з рыхлага пяску, таму лёгка
разбураецца вадзянымі патокамі і нават ветрам. Гэты прыродны працэс мае назву
“эрозія”. Ён дзейнічае павольна, але здольны з цягам часу зруйнаваць самыя
высокія горы. Супрацьстаяць разбураючай “нежывой” сіле могуць расліны, прычым
толькі тады, калі ўтвараюць суцэльнае покрыва. Спроба змагацца за жыццёвую
прастору ў адзіночку не мае шанцаў на поспех. У Прыцерпе добра бачна, як дрэвы,
што растуць на пашкоджаным ветрам схіле, ўпарта чапляюцца за жыццё, балансуючы
на тоўстых, вертыкальна ўрастаючых у зямлю карэннях, ад якіх нібы ўцякае зямля.

Бераг,
як і належыць, збягае ў вадаток. Але гэта не рака Бярэзіна, а вузкі старык, за
якім ляжыць доўгі нізкі востраў. Расліннасць на ім зусім іншая — маладыя
лісцевыя дрэвы, пераважна дубы. Мяркуючы па шчыльнасці дрэў і іх характэрнай
каржакаватасці, адчуваюць яны сябе ў такой “ізаляцыі” зусім няблага.

А
станеш на лёд — новыя дзівосы. Само ледзяное покрыва шурпатае і мае колер кавы
з малаком. Хадзіць па ім зручна, хоць спачатку крыху страшнавата: на агульным
рудавата-малочным фоне іскрацца круглыя плямы, якія, нават калі стаіш побач,
здаюцца ад-крытымі палонкамі. Але тое — ілюзія. На самой справе круглыя плямы —
таксама лёд, толькі празрысты, як шкло, яшчэ і больш тоўсты, чым звычайны. Праз
іх, як праз ілюмінатары, можна разгледзець ва ўсіх дэталях, што ляжыць на дне.

З
гэтай вадзяной загадкай добра пасуецца і яшчэ адна — паветраная: раптоўны,
кароткі і незразумела адкуль чутны гук — ці то рып, ці то скрыгат, ці то енк.
Можна меркаваць, што яго выклікаюць зрухі ледзянога покрыва на рэчцы з-за ціску
цячэння, але ж якія могуць быць зрухі на затоцы, дзе вада практычна стаячая?

Ну
і добра, не ўсе пытанні дастойныя таго, каб шукаць на іх адказы. Няхай у нашым
перанасычаным інфармацыяй жыцці застанецца хоць штосьці таямнічае. І чаму б той
таямніцы не мець уласнае імя — урочышча “Ямнае”.


 

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем