Вывучаем родны край Вандроўка па “Чырвоным вапняку” №74

Аўтадарога з Асіповіч у Дараганава, здаецца,
нічым прыкметным не адрозніваецца. Мільгаюць паабапал лясы, палі, меліярацыйныя
каналы ці маленькія рэчкі са спрамленым рэчышчам… Ну і яшчэ вёскі, якія
сарамліва ляжаць на некаторай адлегласці ад транспартнай артэрыі.

Адно з паселішчаў мае нечаканую назву — Града.
Вядома, што падобныя назвы-тапонімы ўзнікаюць невыпадкова. І сапраўды, недалёка
ад вёскі (з левага боку шашы, калі рушыць у бок Дараганава) звыкла-спляжаны
рэльеф нібы падскоквае на некалькі метраў увышыню і ўтварае выразна акрэсленае
хвалістае ўзвышша…

Як і кожнае ўрочышча (мясціна, што прыкметна
адрозніваецца ад асяроддзя), гэтае узвышша мае ўласную і таксама гаворачую
назву — «Чырвоны вапняк”.

Тут знаходзіцца невялікае радовішча вапняку,
якое некалі даволі актыўна распрацоўвалася. Калі менавіта і ў якіх аб’ёмах
вялася здабыча карыснага выкапню, устанавіць дакументальна не ўдалося, аднак
некаторыя нашы края-знаўцы (у іх ліку і Аляксандр Дораш, дзякуючы якому
адбылося знаёмства з незвычайнай мясцінай) лічаць, што гэта адбывалася ў
20-30-я гады мінулага стагоддзя. Важ-кім аргументам на карысць узгаданай версіі
з’яўляецца пампезнае «імя” ўрочышча: ужыванне прыметніка «чырвоны” у сэнсе
«рэвалюцыйны” ў тапаніміцы было характэрнай рысай перадваенных дзесяцігоддзяў.
Ды і найбольш вострай па-трэба ў вапняку была якраз у гэты час: будаўніцтва вялося
шпарка, фабрычных жа матэрыялаў не хапала, і саманарыхтоўка нават адносна
невялікай колькасці вапны для асобна ўзятага раёна магла стаць справай
эканамічна абгрунтаванай.

 Зразумела, у тыя часы ніхто не думаў пра
рэкультывацыю выпрацаваных кар’ераў, таму па заканчэнні работ яны былі проста
пакінуты і паступова зараслі лесам. Паглядзім жа, што па-спела тут зрабіць
прырода за мінулыя 70-80 гадоў.

…Першае, што кідаецца ў вочы, калі набліжаешся
да ўрочышча — рэзкі перапад пародавага складу расліннасці. Навокал лес
пераважна драбналісты (з бярозы, вольхі), а ў «Чырвоным вапняку” пануюць сасна
і лясны арэх. Прычым за месца пад сонцам зусім не спрачаюцца: хваёвыя адважна
«вісяць” на дагэтуль стромкіх схілах кар’ераў, а там, дзе натуральнае глебавае
покрыва засталося непашкоджаным — квітнее ляшчына.

Цікавы элемент мясцовага пейзажу — зарослая
кустоўем, але ўсё яшчэ прыкметная дарога, якая ідзе ў самы цэнтр былога
радовішча. Зроблена яна дыхтоўна, падсыпана тоўстым слоем вапняку, а ў
некаторых мясцінах нават умацавана бетоннымі балкамі. Вакол яе — вялікія ямы
няправільнай формы і глыбінёй у 5-7 метраў — кар’еры, адкуль здабывалі вапняк.

Схілы тых ямін пакрытыя мохам, пад якім і
хаваюцца рэшткі карыснага выкапня. Прызнацца, блізкае знаёмства з гэтай горнай
пародай не ўражвае: невялікія порыстыя каменьчыкі, перамешаныя з попельна-шэрай
крохкай субстанцыяй (на фота).

Пасля дажджоў гэтая сумесь стала непрыемна
слізкай, таму вылезці з кар’ера аказалася намнога складаней, чым патрапіць у
яго.

Хутчэй за ўсё мясцовы вапняк пераўтвараўся ў
нягашаную вапну непасрэдна на месцы здабычы. Дзеля гэтага яго трэба было проста
прагрэць у вогнішчы, паліва для якога нарыхтоўвалася побач. Месцы, дзе магло
весціся адпальванне — ямы адносна невялікага памеру і правільнай акруглай формы
— размешчаны ў дальняй ад дараганаўскай шашы частцы ўрочышча. Да іх таксама
пракладзены прасёлак і бачна, што ім даволі часта ка-рыстаюцца. Хтосьці вязе
бытавыя адыходы (надта зручнае тут месца для несанкцыя-ніраваных сметнікаў!),
хтосьці рушыць за ляснымі дарамі. Пра грыбы і ягады нешта канкрэтнае казаць
складана — прылягаючы лес не выглядае багатым на папулярныя дзікарослыя
прысмакі, а вось капытная дзічына тут павінна вадзіцца.

Зрабіць такую выснову дазваляе вялізная
колькасць ласіных мух — апантаных крывасмокаў, якія ўвасабляюць найгоршыя
якасці мух-джыгалак і кляшчоў. Яны нападаюць амаль выключна на ласёў, аленяў,
казуль і канцэнтруюцца там, дзе існуе найвышэйшая верагоднасць сустрэць
жывёлу-«кармільца”.

 Патрапіўшы на ахвяру, ласіныя мухі скідваюць
крылы і ўпіваюцца ў скуру спіны і шыі. Звычайна побач з самкай месціцца і
самец, так што гэтая «салодкая парачка” адначасова смокча кроў і адкладвае
лічынкі. На адным ласі могуць баляваць сотні ненажэрных «вампіраў”. Жудасць!

Ласіныя мухі — істоты невялікія, з палову
мізінцавага пазногця, плоскія і вельмі жвавыя: сыплюцца аднекуль зверху,
падскокваюць знізу, моцна чапляюцца за адзенне і хутка паўзуць уверх, маючы
намер дабрацца да галавы. Скінуць нахабнага крывасмока немагчыма, ды і
раздушыць цяжка: насякомае нібы змазана тлушчам. Сціскаеш у пальцах, а яно
выслізвае і паўзе далей!

Укус ласінай мухі не асабліва балючы, але
небяспечны — гэтае насякомае пераносіць хваробу Лайма.

Шчыра кажучы, з-за ня-спынных атак агідных
муха-кляшчоў блуканне па «Чырвонаму вапняку” непрыемна казытала нервы. Крыху
супакойваў толькі ўсплыўшы з глыбінь памяці кавалак біялагічных ведаў —
чалавечая ДНК блакіруе ў крывасмокаў працэс размнажэння. Перафразуючы вядомы
афарызм, можна сказаць, што адна кропля чалавечай крыві робіць стэрыльнымі
1.500 ласіных мух. Што ж, цяпер магу смела расказваць, як я быў генетычным
монстрам…

У наступны раз прыеду ў «Чырвоны вапняк” зімой,
а потым — вясной. Цікава, што незвычайне тут можна сустрэць у іншыя поры года?

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем