Высокія тэхналогіі — у кожны населены пункт №3

Стварэнне магчымасці доступу да інтэрактыўнага
тэлебачання і высокахуткаснага інтэрнэту для жыхароў Асіповіччыны — галоўная
задача райвузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам” на
наступную пяцігодку. Начальнік прадпрыемства Сяргей Дамброўскі падвёў вынікі
дзейнасці за мінулы год і падзяліўся планамі на бягучы:

— Сёння не толькі гарадское, але і сельскае
насельніцтва мае вялікую патрэбу ў нашых новых паслугах. Скайп становіцца
папулярным не толькі сярод моладзі. Пажылыя людзі стасуюцца па ім са
сваякамі-замежнікамі. Усім хочацца глядзець шматканальнае тэлебачанне і хутка
знаходзіць любую інфармацыю. Летась абанентамі «byfly” на Асіповіччыне сталі
1.716 чалавек, інтэрактыўнага тэлебачання — 1.094.

Новыя вузлы доступу адкрыліся ў Карытным,
Каўгарах, Дараганаве, Ясені, Осаве і Жорнаўцы. У чатырох з гэтых населеных
пунктаў ужо правялі прэзентацыі. Вяскоўцы змаглі даведацца ад нашых
спецыялістаў шмат інфармацыі аб новых паслугах і пабачыць іх
дэманстрацыю»ў справе». Дарэчы, пасля тых сустрэч у «Белтэлекама”
з’явілася больш за сотню новых абанентаў. Бліжэйшым часам завітаем у госці да
жыхароў Карытнага і Осава. Натуральна, «алічбоўка” раёна будзе працягвацца.
Сёлета плануем адкрыць вузлы доступу ў Каменічах, Верайцах і Красным.

Што тычыцца Асіповіч, то з лістапада ў горадзе
пачаліся падрыхтоўчыя работы для разблакіроўкі спараных тэлефонаў. Новыя нумары
будуць прадстаўляцца з II квартала: для мікрараёна АЗАА — 1.120, паўднёвага
боку — 448, пасёлка Савецкі — 512, вуліцы Чарняхоўскага — 352.

У II-III кварталах будзем пашыраць сетку
«Белпак”. У 6 кропках горада — п. Савецкі, мікрараён АЗАА, вул. Чарняхоўскага і
Міра, перасячэнне Харужай і Кастрыч-ніцкай, раён «Аўтапарка № 19” — усталюем 6
тэлекамунікацыйных шафаў, што дазволіць забяспечыць асіпаўчанам якасць
прадстаўляемых паслуг.

Запісала Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем