Стварэнне магчымасці доступу да інтэрактыўнага тэлебачання і высокахуткаснага інтэрнэту для жыхароў Асіповіччыны — галоўная задача райвузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам” на наступную пяцігодку. Начальнік прадпрыемства Сяргей Дамброўскі падвёў вынікі дзейнасці за мінулы год і падзяліўся планамі на бягучы:
— Сёння не толькі гарадское, але і сельскае насельніцтва мае вялікую патрэбу ў нашых новых паслугах. Скайп становіцца папулярным не толькі сярод моладзі. Пажылыя людзі стасуюцца па ім са сваякамі-замежнікамі. Усім хочацца глядзець шматканальнае тэлебачанне і хутка знаходзіць любую інфармацыю. Летась абанентамі “byfly” на Асіповіччыне сталі 1.716 чалавек, інтэрактыўнага тэлебачання — 1.094.
Новыя вузлы доступу адкрыліся ў Карытным, Каўгарах, Дараганаве, Ясені, Осаве і Жорнаўцы. У чатырох з гэтых населеных пунктаў ужо правялі прэзентацыі. Вяскоўцы змаглі даведацца ад нашых спецыялістаў шмат інфармацыі аб новых паслугах і пабачыць іх дэманстрацыю”ў справе”. Дарэчы, пасля тых сустрэч у “Белтэлекама” з’явілася больш за сотню новых абанентаў. Бліжэйшым часам завітаем у госці да жыхароў Карытнага і Осава. Натуральна, “алічбоўка” раёна будзе працягвацца. Сёлета плануем адкрыць вузлы доступу ў Каменічах, Верайцах і Красным.
Што тычыцца Асіповіч, то з лістапада ў горадзе пачаліся падрыхтоўчыя работы для разблакіроўкі спараных тэлефонаў. Новыя нумары будуць прадстаўляцца з II квартала: для мікрараёна АЗАА — 1.120, паўднёвага боку — 448, пасёлка Савецкі — 512, вуліцы Чарняхоўскага — 352.
У II-III кварталах будзем пашыраць сетку “Белпак”. У 6 кропках горада — п. Савецкі, мікрараён АЗАА, вул. Чарняхоўскага і Міра, перасячэнне Харужай і Кастрыч-ніцкай, раён “Аўтапарка № 19” — усталюем 6 тэлекамунікацыйных шафаў, што дазволіць забяспечыць асіпаўчанам якасць прадстаўляемых паслуг.