Вырашаць пытанні — разам

На мінулым тыдні ў райвыканкаме пад началам старшыні
райсавета дэпутатаў Аляксандра Пузіка адбылася інструктыўная нарада ў рамках адзінага
дня інфармавання насельніцтва, на якую былі запрошаны прадстаўнікі мясцовага самакіравання
— дэпутаты, члены органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, старасты вёсак,
адказныя за ідэалагічную работу ў арганізацыях. Напачатку ўдзельнікі пазнаёміліся
з фільмам пра Асіповіцкі раён, а потым прыступілі да разгляду пытанняў, вынесеных
на парадак дня.

Першае пытанне тычылася ўзаемадзеяння з супрацоўнікамі
райаддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях у пытаннях забеспячэння
бяспекі грамадзян, і аб тым, якая работа праводзіцца ў гэтым накірунку, паведамілі
намеснікі начальнікаў службаў Мікалай Гайваронскі і Уладзімір Язянкоў.

Мікалай Уладзіміравіч абазначыў кола праблем,
што пастаянна знаходзяцца ў полі зроку супрацоўнікаў аддзела. Сярод іх — злачынствы,
здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення, крадзяжы. Грамадзяне часта давяраюць
незнаёмым людзям і, як вынік, становяцца заложнікамі злачынцаў. Работа з неспрыяльнымі  сем’ямі, асобамі, якія ўхіляюцца ад выхавання
дзяцей, хоць і праводзіцца, але патрабуе ад кожнага з нас не быць абыякавымі наглядальнікамі
за іх лёсамі, праяўляць міласэрнасць, своечасова паведамляць аб негатывах у міліцыю.

Уладзімір Уладзіміравіч яшчэ раз нагадаў прысутным
аб вядзенні пастаяннай работы па захаванні мер пажарнай бяспекі як у жылым сектары,
так і на рабочых месцах.

Аб пытаннях развіцця эфірнага лічбавага тэлебачання
і арганізацыі эфірнага прыёму тэлепраграм лічбавага фармату ў раёне расказалі галоўны
інжынер абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання РУП “Беларускі радыётэлевізійны
перадаючы цэнтр” Мікалай Асмалоўскі, начальнік мясцовага райвузла электрычнай сувязі
Сяргей Дамброўскі і выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Спутник-ТВ” Iгар Кулік.

Як вядома, Асіповічам выпала быць першапраходцамі
ў краіне пры пераходзе на “лічбу”. Адбудзецца гэта 1 жніўня. Па словах Мікалая Асмалоўскага,
самае галоўнае — даць грамадзянам усю неабходную інфармацыю, якая тычыцца прагляду
тэлеперадач у лічбавым фармаце. Усе павінны ведаць, дзе і якую прыстаўку купіць,
па якой цане, хто зможа яе падключыць, як ёю карыстацца, што дадаткова неабходна,
каб атрымліваць якасную тэлепа-слугу. Калі ўсё ж пытанні ўзнікнуць, то лепш за ўсё
задаць іх спецыялістам, патэлефанаваўшы па нумары 172.

Падводзячы вынікі нарады, Аляксандр Пузік выказаў
спадзяванне, што прадстаў-нікі грамадскага самакіравання будуць і надалей надзейнай
апорай у вырашэнні злабадзённых пытанняў, якія тычацца жыцця і побыту жыхароў Асіповіччыны.

Последние новости

Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Каравай-миллионник уже на Осиповичской земле

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем