Ва ўстановах культуры: ЗАПРАШАЕ МУЗЕЙ — СКАРБНІЦА ДУХОЎНАСЦІ 24.11.09, № 97

Ва ўстановах культуры:
ЗАПРАШАЕ МУЗЕЙ — СКАРБНІЦА ДУХОЎНАСЦІ
Зайду на галерэю я…
Многія з нас часта наведваюць культурныя ўстановы, каб далучыцца да свету прыгожага. Адны даюць магчымасць атрымаць асалоду ад прагляду добрага кінафільма. Другія запрашаюць на пастаноўку спектакля. Трэція прапануюць разнастайныя музычныя творы ў выкананні як самадзейных, так і прафесійных артыстаў. Некаторыя ж лічаць лепшым месцам адпачынку наведванне мастацкіх галерэй і фотавыставак. Кожны на свой густ выбірае, як сябе духоўна ўзбагаціць.
Для некаторых асіпаўчан стала традыцыяй не прапускаць ні адной вы-ставы, якая штомесяц арганізуецца супрацоўнікамі мясцовага музея. Гэтаму спрыяюць выдатныя экспазіцыйныя залы, якія дазваляюць прыняць любую перасовачную вы-ставу таго ці іншага аўтара. А яшчэ вялікая роля ў іх арганізацыі належыць кіраўніку музея, які наладжвае стасункі з зацікаўленымі ў гэтым майстрамі сваёй справы і дастаўляе духоўны скарб у наш горад.
З пачатку года супрацоўнікі гісторыка-краязнаўчага музея раз дзесяць запаўнялі экспазіцыйныя залы разнастайнымі па зместу выставамі. Жывуць яны тут дзесьці каля месяца. Як лічыць дырэктар музея Юрый Гарбачоў, гэта дастатковы тэрмін для таго, каб выставу наведалі ўсе жадаючыя. І трэба адзначыць, што ўсё больш і больш асіпаўчан знахо-дзяць магчымасць знаёміц-ца з новымі прозвішчамі таленавітых людзей — прадстаўнікоў розных геагра-фічных мясцін. А каб змешчаныя ў залах работы неслі не толькі эстэтычную нагрузку, але і развіццёвую, супрацоўнікі музея ла-дзяць экскурсіі згодна з тэматыкай экспазіцыі.
Прайду па экспазіцыі…
Таццяна Бароніна, напрыклад, за 9 гадоў работы ў музеі правяла не адно завочнае падарожжа па разнастайных краінах, што час ад часу з’яўляюцца на імправізаванай карце — у выставачных залах.
— Вельмі падабаецца назіраць за наведвальнікамі, — гаворыць яна. — З аднаго боку, кожная сустрэча з імі дае магчымасць абмяняцца думкамі. З другога — пастаяннае вывучэнне псіхалагічнай настроенасці чалавека да ўспрыняцця новых звестак. Стараюся пабудаваць сваю экскурсію так, каб слухачы адчувалі сябе камфортна і з задавальненнем прыйшлі да нас і ў наступны раз. Асабліва люблю дзіцячую аўдыторыю, можа, таму што па адукацыі педагог — доўгі час працавала ў школе. Падабаецца праводзіць з вучнямі школ і выхаванцамі дзіцячых садкоў музейныя заняткі. Яны арганізаваны на платнай аснове па даступнай цане. Юным асіпаўчанам падабаецца слухаць гісторыі пра ўзнікненне самавара, пра розныя музейныя рэчы. Дарослыя наведвальнікі патрабуюць свайго падыходу. Многія з іх інфармаваныя і дастаткова граматныя людзі, і гэта патрабуе дасканалай падрыхтоўкі да экскурсіі.
Радуе і тое, што некалькі гадоў таму навуковым супрацоўнікам у музей прыйшла працаваць малады спецыяліст Алена Любіна. Яна адказна адносіцца да сваіх абавязкаў, галоўны з якіх — стварэнне электроннага каталога. Усе запісы інвентарных кніг трэба перанесці ў камп’ютэрную базу. Работа не з лёгкіх, але час патрабуе, каб кожны экспанат знайшоў сваё месца і на электронным носьбіце.
— Ніколькі не засмучана размеркаваннем у родны горад. Калі ж даведалася, што асноўнае месца працы — края-знаўчы музей, трошкі збянтэжылася: не было патрэбных навыкаў. Дзякуючы калегам, хутка асвоілася і зараз не ўяўляю сябе ў іншай прафесіі. Вельмі падабаецца распрацоўваць тэксты новых экскурсій, стараюся падыходзіць да гэтага нестандартна.
На Інтэрнацыянальнай я хачу зайсці ў музей!
Музейныя работнікі з вялікім нецярпеннем чакаюць заканчэння рэстаўрацыі памяшкання былой пошты, дзе нарэшце знойдуць сваю пастаянную прапіску сабраныя экспанаты, каб сказаць землякам: “Мы — памятка гісторыі”. А яе, гісторыю, трэба шанаваць.
— Спадзяёмся, — сказаў Юрый Уладзіміравіч, — што ўсе, хто неабыякава ставіцца да свайго краю, да духоўнага багацця нашых продкаў, захавання звычаяў і традыцый, і надалей будуць дапамагаць нам з экспанатамі-рэчамі. Імі могуць стаць ткацкі станок, сямейныя фотаздымкі, лісты з фронта і шмат чаго іншага. Усё гэта знойдзе сваё месца на музейных паліцах і паспрыяе выхаванню патрыятычнага і эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Візітная картка:
Год заснавання музея — студзень 1999 года
Статус — гісторыка-краязнаўчы
Колькасць экспанатаў — 6.000 прадметаў асноўнага фонду
Займаемая плошча — 513 квадратных метраў
Колькасць экспазіцыйных залаў — 7
Колькасць супрацоўнікаў — 5

Последние новости

Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вчерашним студентам и учащимся гарантирован минимальный размер больничного

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам качества технического обслуживания жилых домов и благоустройство дворовых территорий

16 сентября 2026
Читать новость
Армия

На полигоне «Осиповичский» с 18 сентября по 31 декабря 2026 года, ЕЖЕДНЕВНО, включая выходные и праздничные дни, будут проходить боевые стрельбы подразделений Вооруженных Сил Республики Беларусь

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 сентября для всех знаков Зодиака

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем