Усё яшчэ вучымся… 11.12.09, № 102

Усё яшчэ вучымся…
Чарговая нарада-разгляд формы № 24 з запрашэннем кіраўнікоў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў яшчэ раз пацвердзіла выраз, што вучыцца можна бясконца. Асабліва калі за гэтым стаіць не вялікае імкненне да набыцця новых ведаў, а хутчэй іх непрыняцце. Такое ўражанне ўзмацніў спіс агучаных надзённых пытанняў, які з цягам часу амаль не змяняецца: неналежныя ўмовы ўтрымання жывёлы на фермах, неадпаведнасць норм выпайкі малака цялятам, несвоечасовыя разлікі за ўзятыя для выплаты зарплаты крэдыты і іншае.
Для правядзення практычнай часткі абралі ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Агульнае станоўчае ўражанне ад фермы ў Осаве — заасфальтаваная дарога дазваляе бесперашкодна патрапіць у кароўнік, дзе створаны для рагуль нядрэнныя ўмовы; ёсць станоўчы вопыт гадавання цялят “халодным” метадам — сцёрлася пасля наведвання збожжасхові-шча. Згодна з патрабаваннямі, зерневы насып павінен быць выраўнены па паверхні, тут жа стаяць “барханы”.
— Першабытны спосаб захавання насення! — выказаў вялікую незадаволенасць у сувязі з відавочным парушэннем начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад.
Падвёў вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 11 месяцаў і асобна за лістапад яго намеснік Сяргей Сідарэнка. На жаль, падстаў хваліцца вялікімі здабыткамі за апошні восеньскі месяц няма, парадавала толькі малако — валавы збор адпавядае 117%. Так, у філіяле “Белшына-агра” рост склаў 145%, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 125, СВК “Лапічы” — 119. Па надоях на адну карову за студзень-лістапад у лідэрах зноў “Белшына-агра” — 6.340 (+961), “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 5.486 (+468), “Бярэзіна” — 5.441 (+249). З вялікім мінусам у 750 адзінак ідзе “Карытнае”: ад каровы атрымалі толькі 3.271 кг. Хаця вопыт пераймаць ёсць у каго. Напрыклад, у той жа “Бярэзіне” выкарыстоўваюць “адрасны камбікорм”: у кароў бралі аналіз крыві і згодна з яго данымі “складалі меню”. Па заяўцы на Бабруйскім КХП у камбікорм дабаўляюць патрэбныя мікра-, макраэлементы, бялок альбо цукар. “Мэтанакі-раваны” камбікорм паказаў сваю высокаэфектыўнасць. Ва ўпраўленні райсельгасхарчу ёсць камп’ютэрныя праграмы, з дапамогай якіх складаюцца рацыёны для БРЖ — гэта таксама можа саслужыць добрую службу. Пакуль жа камп’ютэрныя дасягненні “ўзяты на ўзбраенне” толькі “Асіпові-чыаграпрамтэхзабеспячэннем”, “Чырвоным ударнікам” і “Лапічамі”.
Нізкімі тэмпамі ідзе і рамонт тэхнікі. Галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянцін Карповіч адзначыў, што многія гаспадаркі яшчэ нават да яго не прыступалі — усё знаходзяцца нейкія прычыны. Між іншым, гэта толькі здаецца, што да вясны яшчэ далёка…
Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем