Уладзіміру Стэльмашонку — 82! Віншуем! 9.02.10, № 10
6 лютага нашаму знакамітаму земляку, Ганароваму грамадзяніну г. Асіповічы, Народнаму мастаку Беларусі Уладзіміру Іванавічу Стэльмашонку споўнілася 82 гады.
З гэтай нагоды мясцовым краязнаўчым музеем, у якім пастаянна працуе карцінная галерэя таленавітага майстра пэндзля, прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй. Наведвальнікі змаглі яшчэ раз дакрануцца да спадчыны, якая ўяўляе сабой сапраўдны мастацкі летапіс гісторыі Бацькаўшчыны ў асобах і падзеях.
Усяго ў суботу цудоўныя жывапісныя і графічныя работы вядомага творцы змаглі ацаніць больш за сотню асіпаўчан. Наогул жа за 2 гады існавання выстаўкі тут пабывала каля паўтары тысячы гасцей з розных мясцін — як беларусаў, так і іншаземцаў.
Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч накіраваў у адрас імянінніка віншаванні і пажадаў мастаку моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, жыццёвай энергіі і натхнення.
