Уладзімір ЦАЛКО, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: “Асіпаўчанам з прыродай вельмі пашанцавала” №28

Напрыканцы лютага з рабочым візітам Асіповіччыну
наведаў кіраўнік Мінпрыроды Уладзімір Цалко. Падчас паездкі карэспандэнт
“раёнкі” атрымаў магчымасць сустрэцца з Уладзімірам Рыгоравічам і задаць яму
шэраг пытанняў. Прапануем і чытачам паглядзець на айчынную прыроду вачыма
галоўнага эколага краіны.

— Пытаннямі рацыянальнага прыродакарыстання
займаюцца адразу некалькі незалежных структур: тэрытарыяльныя органы
Мінпрыроды, інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету, цэнтраў гігіены і
эпідэміялогіі. Ці не стварае такая ведамасная распыленасць “вузкіх месцаў” у
абароне навакольнага асяроддзя?

— Міністэрства прыродных рэсурсаў выпрацоўвае
прыродаахоўную палітыку — іншыя зацікаўленыя структуры яе выконваюць. Да таго ж
існуе дакладнае размежаванне сфер кампетэнцыі, што стварае ўмовы для плённага
супрацоўніцтва, а не для канкурэнцыі.

Так, гігіеністы і эпідэміёлагі кантралююць
якасць асобных, найбольш запа-трабаваных насельніцтвам, прыродных рэсурсаў —
вады, дзікарослых ягад, грыбоў і г.д., інспекцыя аховы расліннага і жывёльнага
свету сочыць за выкананнем правілаў эксплуатацыі флоры і фаўны. Усімі іншымі
накірункамі прыродаахоўнай работы, якіх не адзін дзясятак, займаюцца інспекцыі
нашага міністэрства. Дарэчы, некаторы час назад у яго склад уваходзі-ла і
служба аховы расліннага і жывёльнага свету. Аднак, каб узняць яе статус і
павялічыць паўнамоцтвы, ІАЖіРС быў нададзены сучасны — самастойны — статус і
забяспечана падтрымка з боку Кіраўніка дзяржавы. Узгаданае рашэнне было
плённым: маштабы браканьерства ў Беларусі адчувальна зменшыліся, а колькасць
дзічыны, рыбы, шэрагу рэдкіх раслін істотна ўзрасла.

— Напэўна, самая складаная праблема сучаснай
экалогіі — бытавое смецце. Падзяліцеся, што ў ёй найбольш турбуе і што радуе
Вас асабіста як галоўнага абаронцу айчыннай прыроды?

— Сёння мы маем на палігонах каля 40 мільёнаў
тон цвёрдых бытавых адыходаў, і штогод гэты аб’ём узрастае прыблізна на 7,5%.
Адным са спосабаў зменшыць колькасць ЦБА з’яўляецца вы-дзяленне і перапрацоўка
другаснай сыравіны.

Пэўныя дасягненні ў гэтым накірунку дзейнасці
ёсць, і найперш сярод іх можна назваць арганізацыю эфектыўнай сістэмы збору
металалому і ПЭТФ-бутэлькі. Работа з узгаданымі відамі другасных рэсурсаў зараз
дастаткова рэнтабельная, і таму ў ёй актыўна за-дзейнічаны прыватныя
прадпрыемствы. Але ў цэлым сітуацыя з бытавымі адыходамі яшчэ далёкая ад
ідэалу.

Беларусь істотна адстае ад краін Еўрасаюзу як у
арганізацыі збору смецця, так і ў тэхналогіях яго перапрацоўкі. Мы, напрыклад,
толькі пачынаем займацца акумуляцыяй адпрацаваўшых хімічных крыніц
электра-энергіі (у першую чаргу — батарэек і іншых элементаў сілкавання),
бытавой тэхнікі, мабільных тэлефонаў, з вялікімі цяжкасцямі рэалізуецца
праграма раздзельнага збору цвёрдых бытавых адыходаў.

Адзін з абмяжоўваючых фактараў тут — недахоп
сродкаў. Еўрапейскі вопыт сведчыць, што сістэма раздзельнага збору ЦБА працуе
ўстойліва пры ўмове, што кожны чалавек плаціць на перапрацоўку “свайго” смецця
каля 30 еўра ў месяц. Натуральна, для большасці беларусаў такая сума ўсё яшчэ
празмерна вялікая.

Але ж не ўсё вымяраецца грашыма: у свядомасці
землякоў пакуль не выпрацавана разуменне асабістай адказнасці за чысціню
прыроды. Ад таго і забруджваюцца нашы лясы той жа ПЭТФ-бутэлькай, шклом,
паперай. Натуральна, працэс перавыхавання грамадства доўгі, аднак іншага шляху
ў эколагаў проста няма.

— Выхаванне павагі да прыроды, відавочна, можа
весціся рознымі метадамі. Аднак найбольш эфектыўным здаецца прыцягненне
неабыякавых землякоў да актыўнага ўдзелу ў прыродаахоўнай рабоце. Наколькі
дзейсныя механізмы такога супрацоўніцтва з грамадскасцю мае Мінпрыроды?

— Вельмі важны накірунак такой работы —
павелічэнне колькасці грамадскіх інспектараў, кампетэнтных людзей, якія здольны
дапамагаць экалагічным інспекцыям у вырашэнні шырокага спектра прыродаахоўных
задач.

Нашы надзейныя саюзнікі — СМІ, установы
адукацыі, разнастайныя грамадскія арганізацыі. Спецыялісты кожнага
падраздзялення Мінпрыроды гатовы супрацоўнічаць з усімі, хто мае жаданне
дапамагчы ў захаванні навакольнага асяроддзя. У адпаведнасці з Орхускай
канвенцыяй мы забяспечваем зацікаўленых прадстаўнікоў грамадзян-скай
супольнасці патрэбнай інфармацыяй экалагічнага зместу і гатовы падтрымліваць іх
ініцыятывы матэрыяльна, праз сістэму грантаў*.

— Прыблізна 10 гадоў назад былы кіраўнік
Нацыянальнай Акадэміі навук, а сёння прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у
дакладзе Прэзідэнту краіны прывёў прагнозы айчынных навукоўцаў у дачыненні
глабальнага пацяплення, выкліканага “парніковым эфектам”, і агучыў шэраг
прапаноў па мінімізацыі шкоднага ўплыву гэтага кліматычнага катаклізму на
прыроду і гаспадарку нашай краіны. Ці ўлічваюцца высновы навукоўцаў у
практычнай дзейнасці эколагаў?

— Беларусь у 2005 го- дзе стала ўдзельнікам
Кіёцкага пратакола (міжнароднай канвенцыі па скарачэнні выкідаў у атмасферу
вуглякіслага газу, павышэнне канцэнтрацыі якога і стварае “парніковы эфект” —
рэд.) і ў далейшым будзе падтрымліваць кожную міжнародную ініцыятыву па ахове
атма-сфернага паветра.

За апошняе дзесяцігоддзе ў межах рэалізацыі
экалагічных праграм ААН наша краіна ўзнавіла некалькі дзя-сяткаў тысяч гектараў
балот — найбольш эфектыўных паглынальнікаў СО2, і штогод істотна
павялічвае плошчы лясоў.

Трэба падкрэсліць, што нядаўна прынятая
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі ўключае 7 пунктаў, якія тычацца менавіта
захавання навакольнага асяроддзя ад найбольш значных разбуральных фактараў.
Гэты дакумент праду-гледжвае і шэраг мер па далейшым пашырэнні тэрыторый, дзе
існуюць натуральныя прыродныя комплексы.

— Ці азначаюць Вашы апошнія словы, што ў даўно
закінутага праекта стварэння ў нашым раёне Свіслацка-Бярэзінскага нацыянальнага
парку з’явіліся перспектывы на рэалізацыю?

— У 2011-2012 гадах на тэрыторыі Асіповіцкага і
Клічаўскага раёнаў праду-гледжваецца стварэнне ландшафтнага заказніка
рэспубліканскага значэння, а ў 2014 — пачнецца падрыхтоўка дакументаў,
неабходных для надання Свіслацка-Бярэзінскаму заказніку статуса нацыянальнага
парку.

— Што б хацелі пажадаць мясцовым жыхарам, для
якіх наша прырода — звыклая частка паўсядзённага жыцця?

— Асіпаўчанам з прыродай вельмі пашанцавала, і
вельмі спадзяюся, што з цягам часу тут будзе толькі ўзрастаць колькасць
неабыякавых і экалагічна граматных людзей, здольных эфектыўна падтрымліваць і
паляпшаць незвычайнае прыроднае багацце, якое знаходзіцца ў іх распара-джэнні.

Гутарыў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

*Больш
дакладную інфармацыю аб праграме экалагічных грантаў Мінпрыроды можна атрымаць
у раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость