Учора, сёння і заўтра — ТОЛЬКI РАЗАМ! 11.12.09, № 102
Учора, сёння і заўтра —
ТОЛЬКI РАЗАМ!
“Наша задача — максімальна расшырыць гарызонты ўсебаковага супрацоўніцтва і рэалізаваць усе палажэнні Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на карысць народаў Беларусі і Расіі”. Гэта — словы з прывітання Старшыні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі з нагоды 10-й гадавіны падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, і якраз іх можна лічыць лейтматывам прысвечанага гэтай даце ўрачыстага сходу грамадскасці Асіповіччыны, які прайшоў 8 снежня ў раённым Цэнтры культуры.
10 гадоў для гісторыі ўзрост невялікі, але і ён дае магчымасць азірнуцца, прааналізаваць пройдзенае, зрабіць пэўныя вывады. Галоўнае — саюз нашых краін адбыўся, беларуска-ра-сійскія адносіны дынамічна развіваюцца па ўсіх накірунках, сур’ёзныя поспехі дасягнуты ў эканамічнай сферы, пашыраюцца міжрэгіянальныя кантакты, ствараюцца новыя высокаэфектыўныя вытворчасці.
Пра гэта і многае іншае на ўрачыстым сходзе гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Які не раз пад-крэсліў, што менавіта Расія была і застаецца адным з галоўных стратэгічных партнёраў і для нашага рэгіёна. На працягу шэрага гадоў знешнегандлёвы абарот, у тым ліку і тэмп рос-ту экспарту, з Расійскай Федэрацыяй пастаянна павялічваецца. Так, аб’ём знешняга гандлю асіповіцкіх калектываў з Расіяй за перыяд з 2001 па 2008 год вырас больш чым у 4 разы — з 9,9 да 45, аб’ём экспарту тавараў — з 7 да 30 млн. долараў ЗША. Арганізацыі раёна пастаўляюць расіянам у асноўным прадукцыю малочнай прамысловасці, шклотару, шакалад, дахавыя матэрыялы, вырабы з алюмінію, часткі і прылады маторных транспартных сродкаў; імпартуюць — шклобой, палімеры, раслінныя тлушчы.
Суб’ектамі гаспадарання Асіповіччыны ўстаноўлены эканамічныя сувязі з 55 рэгіёнамі Расіі, нашы вытворцы прымаюць удзел у выставах і кірмашах, праводзімых у Саюзнай дзяржаве і г.д. За апошняе 10-годдзе на тэрыторыі раёна з удзелам расійскага капіталу створаны і ажыццяўляюць вытворчую дзейнасць дзве валаўтвараючыя арганізацыі — СП ААТ “Дах” і СЗАТ “Шклозавод “Ялізава”. Прыкладам удзелу расійскіх прадпрыемстваў у стварэнні сумесных вытворчасцей таксама з’яўляецца будаўніцтва сумеснага прадпрыемства па вытворчасці і рамонту грузавога чыгуначнага транспарту і танк-кантэйнераў.
— У нас склаліся па-сапраўднаму братэрскія сувязі з горадам Кранштатам, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з раёнам Гальянава Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы, развіваюцца сяброўскія адносіны і з горадам Ялізава Камчацкай вобласці, — ад-значыў Аляксандр Вікенцьевіч. І падкрэсліў: — Упэўнены, што наша плённае супрацоўніцтва з гарадамі-пабрацімамі будзе толькі са-дзейнічаць далейшаму ўмацаванню саюзнага будаўніцтва.
І гэта сапраўды так, бо галоўная гарантыя агульнага поспеху — братэрства народаў Беларусі і Расіі. Само жыццё пацвердзіла правільнасць абранай намі дарогі. Шлях, пройдзены за апошнія 10 гадоў, — гэта шлях, які вядзе наперад, да агульнай карысці, бяспекі і абароненасці, гэта шлях, які адпавядае рэаліям часу, наша агульнае мінулае, агульная сучаснасць і агульная будучыня.
Арганічна ўпісаліся ва ўрачысты сход і ўзнагароджанне Ганаровымі граматамі райвыканкама і Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама тых, хто актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні сёлетняга перапісу насельніцтва краіны на Асіповіччыне, а таксама тэматычны канцэрт, наладжаны суседзямі-бабруйчанамі.
Віталь КУЛАКОЎ.