УСІХ — З АГУЛЬНЫМ СВЯТАМ! №81

Нямала
ёсць мясцін
у Беларусі,

Дзе
птушкам вольна чуецца
ў гняздзе.

А
я адным заўсёды ганаруся:

Што
з Асіповіч род бацькоў
ідзе.

Анатоль Тамашэўскі.

Асіповіччына — адзін з буйнейшых прамысловых
цэнтраў Магілёўшчыны, важнейшы транспартны вузел краіны. Сёлета прамысловасцю
раёна выраблена прадукцыі больш чым на 670 мільярдаў рублёў — 166% да леташніх
студзеня-жніўня. Найбольшую ўдзельную вагу ў яе агульным аб’ёме займаюць, як
вядома, СП ААТ “Дах” і ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”, але істотны крок
наперад зрабілі літаральна ўсе прамыслоўцы, якія не толькі справіліся з
даведзенымі заданнямі, а і перакрылі іх.

Наша самае буйное градаўтваральнае прадпрыемства
— ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў”. Яно спецыялізуецца на выпуску
дэталяў, вузлоў і камплектуючых да аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі,
і прадукцыя аўтаагрэгатчыкаў даўно заваявала належны аўтарытэт не толькі ў
роднай Беларусі, а і карыстаецца попытам на рынках Расіі, Украіны і краін
Балтыі. Зараз тут працуе больш за 2,7 тысячы чалавек, у нядзелю калектыў
адзначае сваё прафесійнае свята, і, карыстаючыся выпадкам, хачу шчыра
павіншаваць ветэранаў і працаўнікоў завода з надыходзячым Днём машынабудаўніка,
жадаючы ўсім толькі моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых працоўных поспехаў.

У гэтым годзе асіпаўчанамі скарыстана ўжо 244
мільярды рублёў інвестыцый у асноўны капітал — 137,4% да мінулагодняга ўзроўню.
Набліжаецца да заканчэння рэалізацыя ў горадзе самага маштабнага інвестыцыйнага
праекта ў сферы развіцця транспартнага патэнцыялу рэспублікі — будаўніц-тва
СЗАТ “Асіповіцкі ваго-набудаўнічы завод”, і вырабленыя тут танк-кантэйнеры для
перавозкі хімічных грузаў ужо працуюць на маршрутах, забяспечваюць нафтахімічны
комплекс краіны, ідуць на экспарт. Стаў рэальнасцю ў го-радзе і яшчэ адзін
буйны інвес-тыцыйны праект: запрацавала парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”
— адно з самых сучасных прадпрыемстваў ва Усходняй Еўропе па вытворчасці сухіх
і вадкіх мыючых сродкаў. У высокай якасці пральнага парашку “Мара” пераканаліся
ўжо многія, наперадзе — пуск яшчэ адной вытворчай лініі.

Вясковыя рупліўцы сёлета атрымалі больш за леташнюю
ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур, і гэта зноў жа прыемна. Ды і
наогул наўрад ці хто возьмецца ас-прэчваць, што ў апошні час у нас робіцца шмат
чаго, каб жыхары адчувалі сябе ўтульна і камфортна. Інтэнсіўнымі тэмпамі
развіваюцца жыллёвае будаўніцтва і гандаль, добраўпарадкоўваюцца паркі і
вуліцы, змяняюць аблічча і набываюць сучасны выгляд фасады будынкаў, вядуцца
работы па азеляненні, вялікая ўвага надаецца развіццю сацыяльнай сферы і сферы
па-слуг.

Усё гэта невыпадкова, бо менавіта людзі — вось
галоўнае багацце. І ўсе нашы поспехі і дасягненні — вынік вашай самаадданай і
добрасумленнай працы, дарагія асіпаўчане, вашага неабыякавага стаўлення да лёсу
роднага краю. За што ўсім — вялікі дзякуй.

Так, фінансавы крызіс у свеце не абмінуў і нас,
існуючыя праблемы прымусілі мясцовую ўладу па многіх напрамках дзейнасці
скараціць запланаваныя расходы, скарэкціраваць пэўныя задумкі. Але асобныя
цяжкасці, з якімі мы ўсе сутыкнуліся зараз, — з’ява часовая, эканоміка Беларусі
і Асіповіччыны не ляжыць на лапатках, а працягвае дынамічна развівацца. І
менавіта гэта — рэальнае пацвярджэнне таго, што ў будучыню трэба глядзець
толькі з аптымізмам.

У гісторыі Асіповіччыны было нямала
па-сапраўднаму значных падзей. Эпоха рэвалюцыйных пераўтварэнняў, напружаны
рытм даваенных пяцігодак, абарона Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады
Вялікай Айчыннай, аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі… І на
працягу ўсяго гэтага часу нашы працаўнікі толькі множылі славу беларускай
зямлі, яе нацыянальныя набыткі. Паспяхова справімся мы і з сённяшнімі іспытамі на
трываласць!

Датай заснавання нашага горада лічыцца 17
лістапада 1872 года, калі тут, у глушы Мінскай губерні, сярод лясоў і балот
была пабудавана невялічкая станцыя Лібава-Роменскай чыгункі з пяццю драўлянымі
хатамі для абслугоўваючага персаналу.

Безумоўна, 139 гадоў, што існуюць Асіповічы, па
гістарычных мерках не надта вялікі час, але жыццё горада заўсёды было і
застаецца надзвычай насычаным. Ужо ў 1898 годзе паселішча стала гарадскім
мястэчкам, а ў 1935 годзе атрымала статут горада.

Да пачатку крывавага сорак першага ў Асіповічах
працавала 12 прадпрыемстваў і пражывала больш за 10 тысяч чалавек. На жаль, за
гады фашысцкай акупацыі горад быў напалову спалены, большасць прадпрыемстваў і
арганізацый ворагі разбурылі і знішчылі, а хаты і вуліцы ператварылі ў
разваліны і папялішчы.

З першых дзён вызвалення асіпаўчане прыступілі
да адраджэння роднага горада, асобныя прадпрыемствы і арганізацыі прыступілі да
працы ўжо ў верасні 1944 года, а да яго канца ў Асіповічах было пабудавана ўжо
119 новых жылых дамоў. Даваеннага ўзроўню па выпуску валавой прадукцыі ўсе
гарадскія прадпрыемствы дасягнулі да 1951 года.

У 60-я гады горад рассунуў свае межы. Вёска
Асіповічы злілася з раённым цэнтрам, лік жыхароў у ім перавысіў даваенны ўзровень,
і 7 сакавіка 1963 года ён быў аднесены да гарадоў абласнога падпарадкавання.

Сёння Асіповічы — гэта сучасны добраўпарадкаваны
горад, дзе жыве больш за 32 тысячы чалавек. Прычым, асіпаўчане могуць не толькі
добра працаваць, а і адпачываць ды гасцей сустракаць. І вельмі прыемна, што
разам з намі сустрэнуць Дзень горада не толькі сябры з суседніх раёнаў, а і
госці з гарадоў-пабрацімаў — Сын-джэрэя Рэспублікі Малдова і раёна Гальянава
Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы. І я цалкам перакананы, што ў кожнага з
іх застануцца толькі самыя добрыя ўражанні і пра наш горад, і пра нашых
цудоўных людзей.

Яшчэ раз сардэчна віншую ўсіх са 139-годдзем
горада. Здароўя кожнаму, шчасця, добрага святочнага настрою і поспехаў у працы
на карысць любых Асіповічаў!

Пётр ШУКАЛОВІЧ,

старшыня раённага выканаўчага камітэта.

 

Последние новости

Общество

В Липеньском лесничестве можно встретить рысь, бархат амурский и лук медвежий. Корреспондент “АК” о самом характерном подразделении Осиповичского опытного лесхоза, которое расположилось на северо-востоке района

28 августа 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах задержали продавца и покупателя наркотиков

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 августа для всех знаков зодиака

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем