У райвыканкаме: як працуем са зваротамі людзей? №11

З 58 пытанняў, вынесеных на парадак дня
чарговага пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 2 лютага пад началам старшыні
Пятра Шукаловіча, галоўным можна назваць «Аб рабоце са зваротамі грамадзян,
ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўніцкага прынцыпу «адно
акно” і дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата ў 2010 годзе”.

Падрабязная інфармацыя начальніка аддзела па
рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама Алы Некрашэвіч тычылася як ужо
зробленага ў гэтым накірунку, так і вызначанага на заўтра. Напрыклад, летась у
райвыканкам паступіла 807 зваротаў — на 2,3% больш, чым у 2009 г. З іх пісьмовых — 612
(506), вусных — 195 (283). У наяўнасці і рост лістоў жыхароў Асіповіччыны, якія
накіроўвалі запыты ў вышэйстаячыя дзяржорганы. Такая ж карціна і з паўторнымі
зваротамі: у 2010 годзе — 25, папярэднім — 11.

Натуральна, па ўсіх іх людзям у адпаведнасці з
дзеючым заканадаўствам дадзены тлумачэнні, але аналіз зваротаў сведчыць аб тым,
што недахопы ў рашэнні жыццёва важных праблем насельніцтва, забеспячэнні правоў
і ахоўваемых законам інтарэсаў грамадзян да канца не выкаранены.

З якімі праблемамі звяртаюцца найбольш часта?
Камунальна-бытавымі і добраўпарадкавання: летась іх было 345, у 2009 г. — 347. У мінулым
годзе таксама павялічылася колькасць запытаў наконт работы будаўнічых
арганізацый, пытанняў захавання і рамонту жылфонду, сельскай гаспадаркі і
нарыхтовак, працы і зар-платы, сацыяльнага забеспячэння і страхавання,
фінансавых, судовых і прававых, архітэктуры і г.д. Разам з тым скараціліся
звароты аб рабоце прадпрыемстваў прамысловасці, сувязі, гандлю і грамадскага
харчавання, пытаннях прадпрымальніцтва і органаў МУС.

Безумоўна, мясцовай уладай прымаліся пэўныя меры
па вырашэнні ўзгаданых і іншых праблем. Вялікая колькасць зваротаў разгледжана
калегіяльна, з выездам на месца і ўдзелам заяўнікаў.

Кіраўніцтвам райвыканкама за год праведзена 160
прыёмаў грамадзян, у хо-дзе якіх паступіла 195 вусных зваротаў, у ліку якіх
непа-срэдна да старшыні — 137; разам з кіраўнікамі права-ахоўных органаў,
прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі праведзена 25 «прамых ліній”. У
час іх у райвыканкам паступіла 43 звароты, на пастаянна дзеючую «гарачую лінію”
— 108, сайт — 23, у кнігу заўваг і прапаноў унесены 1 запіс.

Удасканальванне работы з людскімі запытамі
мясцовай «вертыкаллю” вядзецца пастаянна, але пэўныя недахопы яшчэ маюць месца.
Пры правядзенні праверак выканання адпаведнага заканадаўства, здзяйснення адміністрацыйных
працэдур па заяўніцкаму прынцыпу «адно акно”, вядзення кніг заўваг і прапаноў у
пассельвыканкамах аддзелам райвыканкама выдадзена 5 прадпісанняў аб выпраўленні
недахопаў, па выніках разгляду іх да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 1
пасадавая асоба. За хібы ў рабоце, выкрытыя ў ходзе разгляду абгрунтаваных
зваротаў грамадзян, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 1 пасадавая асоба ў
райвыканкаме і 6 — у падпарадкаваных арганізацыях; у ДУКВП «Райсэрвіс”
звольнены 1 работнік.

Усё яшчэ праблемным у рэалізацыі заяўніцкага
прынцыпу «адно акно” пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур з’яўляецца
аўтаматызацыя гэтага працэсу, а таксама забеспячэнне электроннага ўзаемадзеяння
дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у іх выкананні.

Пасля дэталёва-грунтоўнага ўсебаковага
абмеркавання ўзгаданага пытання члены райвыканкама прынялі адпаведнае рашэнне і
зацвердзілі шэраг мерапрыемстваў з канкрэтнымі выканаўцамі і тэрмінамі дзеля
далейшага руху наперад у такой важнай штодзённай дзейнасці, як работа з людскімі
зваротамі.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем