У райвыканкаме: на злачыннасць — талакою №15

Так лаканічна можна сказаць аб сутнасці размовы
адразу па трох пытаннях, якія разам з іншымі былі разгледжаны на чарговым
пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 16 лютага пад началам першага намесніка
старшыні Васіля Пятроўскага.

Яны тычыліся стану і мер па ўмацаванні
правапарадку, выкананні Дзяржаўнай праграмы па барацьбе са злачыннасцю на
2006-2010 гады ў раёне, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, п’янства
сярод непаўналетніх і арганізацыі рэгіянальнай сістэмы прафілактыкі
правапарушэнняў, а таму невыпадкова ў рабоце прыняў удзел шэраг адказных асоб з
вышэйстаячых інстанцый — першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук,
намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Сяргей Парфёнаў, начальнікі абласнога
ўпраўлення адукацыі Леанід Сматрыцкі і штаба ўпраўлення ўнутраных спраў
аблвыканкама Уладзімір Аллянкоў.

З дакладамі аб зробленым і бачанні шляхоў
удасканалення работы за трыбуну запрашаліся пракурор раёна Аляксандр Канецкі,
намеснік начальніка міліцыі Мікалай Гайваронскі, намеснік старшыні камісіі па
справах непаўналетніх райвыканкама Алена Фядотава, галоўны
спецыяліст-юрысконсульт райвыканкама Сяргей Трайчук, начальнік аддзела адукацыі
райвыканкама Наталля Шаўчэнка, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх
РАУС Дзмітрый Цырынскі, першы сакратар райкама БРСМ Алена Жыліцкая, старшыня
райспажыўтава-рыства Аляксандр Ковач. I да іх было нямала далёка не заўсёды
прыемных пытанняў.

За большасць раённых паказчыкаў, якія падвялі
рысу мінуламу году, «сілавікам” і працуючым з імі «ў звязцы” структурам,
здаецца, не сорамна: раскрыццё злачынстваў павялічылася з 68,5 да 73,2%,
зарэгістравана іх на 90 менш, колькасць здзейсненых падлеткамі, цяжкіх,
групавых і ў стане алкагольнага ап’янення — таксама. Але факт, што ўзровень
злачыннасці на Асіповіччыне застаецца надзвычай высокім: летась — 203 на 10
тыс. насельніцтва (2009 г.
— 219,2), тады як па вобласці — 142,5, па краіне — 145,8. Да таго ж
павялічылася ўдзельная вага злачынстваў, здзейсненых раней судзімымі, асабліва
цяжкіх, на бытавой глебе. Ды і колькасць крадзяжоў хаця і паменшылася на 9,8%,
але лічба 563 прымушае аб многім задумацца. Як і шмат аварый з-за таго, што за
рулём знаходзіліся п’яныя вадзіцелі, рост колькасці тых, хто злоўжывае
спіртнымі напоямі і г.д.

«Складваецца ўражанне, што далёка не ўсе
працуюць з поўным напружаннем па накірунках, якія абмяркоўваем, — заўважыў
Аляксандр Жук. I прымусіў глянуць на праблему і з іншага боку: — Упэўнены, што
ў раёне і раней прымалася багата дакументаў з мэтай якраз палепшыць
крымінагенную сітуацыю. Дык хто ж канкрэтна «тармозіць” справу? Якія меры
прымаліся да вінаватых? Ці прынеслі яны чакаемы эфект? Чаму не ўсё з
вызначанага выконваецца да канца?”

Многа ўвагі на пасяджэнні было надзелена і стане
спраў у падлеткавым асяроддзі. Так, агульнымі намаганнямі хваля негатыву збіта,
за год непаўналетнімі здзейснена 39 крымінальных злачынстваў — на 13% менш.
Толькі факт — рэч упартая, і тыя ж маўклівыя лічбы самі за сябе гавораць
надзвычай гучна: каэфіцыент злачыннасці на 10 тыс. непаўналетніх у нас склаў
152,7, у 2009 г.
— 200,6, а сярэдні па вобласці — 103,9…

Ці належным чынам працуем з праблемнымі сем’ямі?
Хіба да канца скарыстоўваюць існуючыя рычагі ўплыву школа і працоўныя
калектывы? Чым рэальна дапамагае «цяжкім” падлеткам самая шматлікая маладзёжная
арганізацыя ў раёне — грамадская арганізацыя «БРСМ”? Чаму на паперы ўсё ў
многіх выглядае больш-менш прыстойна, а ў рэальнасці падчас аказваецца ледзь не
наадварот? Гаворым, што пастаянна займаемся прафілактычнай работай, што яна
прыносіць пэўныя вынікі, — але ці так гэта на справе, у жыцці?

На пытанні, якіх у ходзе пасяджэння ўзнікала
нямала, адказы шукаліся разам. Прычым, іменна зацікаўлена. Адпаведныя дакументы
прыняты, цяпер задача — усё з вызначанага ажыццявіць непасрэдна на месцах,
дабіцца рэальнага выніку.

Віталь КУЛАКОЎ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем